Адам Сямёнавіч Славінскі
Ада́м Сямё́навіч Славі́нскі, сапраўднае прозвішча Качароўскі (30 жніўня (11 верасня) 1885, Панінка, Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні — 3 лістапада 1937, Масква, палігон Камунарка) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Адам Сямёнавіч Славінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Акулік | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Папярэднік | Сяргей Карп | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Яцкевіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
Папярэднік | Усевалад Ігнатоўскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Гельтман | ||||||
Нараджэнне |
11 верасня 1885 |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1937 (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 верасня 1885 года ў Панінцы Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні (цяпер — Палонскі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны). У 1907 і 1909 гадах арыштоўваўся за рэвалюцыйную дзейнасць. З 1907 года член Варшаўскай арганізацыі СДКПіЛ.
З 1912 года ў Санкт-Пецярбургу. У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў чырвонагвардзейскі атрад, потым Чырвоную гвардыю Маскоўска-Застаўскага раёна Петраграда. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.
Са студзеня 1918 года — у Менску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час нямецкай акупацыі (канец лютага — снежань 1918) член Менскага падпольнага райкама РКП(б), са жніўня 1918 года член краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы. Са снежня 1918 года начальнік Менскай гарадской міліцыі, загадчык Менскага губернскага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, член Менскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З лютага 1919 года камісар 52-й (Заходняй) стралковай дывізіі. За польскай акупацыяй, у пачатку 1920 года арганізатар партызанскага руху ў Менскай губерні, з траўня 1920 года начальнік палітычнага аддзела 57-й стралковай дывізіі. У ліпені — жніўні 1920 года старшыня Гродзенскага ВРК.
У 1920—1924 гадах народны камісар земляробства БССР. У 1924—1928 гадах прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б. Адзін з арганізатараў Менскай школы КПЗБ у 1924 годзе. У 1928—1930 гадах адказны сакратар Менскага акруговага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—1937 гадах начальнік палітычнага аддзела Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі.
Член ЦБ КП(б)Б у 1920—1924 гадах, член ЦК КП(б)Б у 1925—1932 гадах, член ЦК КПЗБ у 1926—1935 гадах, член ЦК КПП з 1930 года, член ЦВК СССР у 1925—1929 гадах, член ЦВК БССР у 1920—1931 гадах, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1922—1924 гадах.
Пазней у Маскве, старшыня кантрольна-інспектарскай групы Цэнтральнага ўпраўлення Наркамата шляхоў зносін СССР. 9 ліпеня 1937 года арыштаваны ў Маскве па адрасе вул. Серафімовіча, 2 (Дом урада), кв. 218. Абвінавачаны ў здрадзе радзіме і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі[1]. Расстраляны 3 лістапада 1937 года на палігоне Камунарка[2]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1955 годзе.
Ушанаванне памяці
правіцьУ яго гонар названы вуліцы ў Мінску і Гродне[3], пасёлак Славінскі (цяпер вёска Славінск, Петрыкаўскі раён)[4], пасёлак Славінскі (раней Пуцяты, Слуцкі раён).
Зноскі
- ↑ Славинский Адам Семенович (1885) (руск.). ru.openlist.wiki.
- ↑ Славинский (Кочаровский) Адам Семёнович (руск.). Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991.
- ↑ Гродзенская праўда. NEW PROJECT «Імя тваёй вуліцы». вуліца Славінскага Архівавана 15 красавіка 2018.
- ↑ ЭГБ 2001, с. 328.
Літаратура
правіць- Хацкевіч А. Славінскі (сапр. Качароўскі) Адам Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 499. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Хацкевіч А. Славінскі (сапр. Качароўскі) Адам Сямёнавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Славінскі (сапраўднае Качароўскі) Адам Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»