Адам Фрыдрых Эзер

Адам Фрыдрых Эзер (ням.: Adam Friedrich Oeser; 17 лютага 1717, Браціслава — 18 сакавіка 1799, Лейпцыг) — нямецкі мастак акадэмічнага кірунку, жывапісец, скульптар, графік і ілюстратар кніг.

Адам Фрыдрых Эзер
Род дзейнасці мастак, скульптар, выкладчык універсітэта, ілюстратар
Дата нараджэння 17 лютага 1717(1717-02-17)[1][2][…] ці 18 лютага 1717(1717-02-18)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1799(1799-03-18)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Wilhelmine Geyser[d]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

А. Ф. Эзер вывучаў жывапіс у Браціславе ў 1728—1730 гадах; у 1730 годзе ён прыязджае ў Вену, дзе да 1739 года ён вучыцца ў майстэрні Якаба ван Шупена (за выключэннем перыяду з 1733—1735, калі ён, вярнуўшыся ў Прэсбург, займаўся ў скульптара і медальера Георга Рафаэля Донера). У 1739 годзе А. Ф. Эзер едзе ў адзін з мастацкіх цэнтраў стылю барока — Дрэздэн, дзе завяршае сваю адукацыю і працуе як жывапісец да 1756 года.

У 1745 годзе Эзер ажаніўся з Разінай Э. Хобург. У гэтым шлюбе ў яго нарадзіліся васьмёра дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі чацвёра. Жонка мастака памерла раней за яго, у 1794 годзе. У 1754 годзе ў дом Эзера ў Дрэздэне перасяляецца Іаган Вінкельман, які стаў адным з вучняў мастака.

З 1759 года А. Ф. Эзер жыў і працаваў у Лейпцыгу. У лютым 1764 года ён становіцца першым дырэктарам адкрытай у гэтым горадзе Акадэміі графікі і кніжнага ілюстравання. Гэты пост мастак займаў да канца жыцця. У тым жа лютым 1764 года Эзеру прысвойваецца тытул прыдворнага мастака курфюрста Саксоніі.

У 1765—1768 гадах вучнем Эзэра ў Акадэміі быў студэнт Ё. В. Гётэ.

Зноскі

  1. а б Adam Friedrich Oeser
  2. а б Adam Friedrich Oeser // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Oeser, Adam Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 21. — S. 16.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.