Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 снежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (17521760), віцэ-інстыгатар (17601765) і інстыгатар вялікі літоўскі (17651779), кашталян (17791784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады1783). Кавалер ордэнаў Св. Станіслава і Белага Арла, расійскіх ордэнаў.

Адам Хмара
Adam Chmara. Адам Хмара.jpg
Герб «Крыўда»
Герб «Крыўда»
кашталян менскі
1779 — 1784
ваявода менскі
1784 — 1793
інстыгатар вялікі літоўскі
з 1765
падчашы менскі[d]
з 1756
лоўчы менскі[d]
з 1748
Нараджэнне 20 снежня 1720(1720-12-20)
Смерць 9 чэрвеня 1805(1805-06-09) (84 гады)
Род Хмары
Бацька Антоній Хмара
Маці Кацярына Вязевіч
Жонка Мар'яна Война-Аранская
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

БіяграфіяПравіць

 
Жонка А. Хмары Мар’яна. Невядомы мастак, XVIII ст.

Прадстаўнік незаможнага роду Хмараў герба «Крыўда», які зрабіў бліскучую кар’еру — ад нязначнай пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 17611782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1785).

У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасці яго падскарбія (17431752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Мінска.

Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыццём сваіх сялян. Надрукаваў працу для кіравання маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня.

У шлюбе з Мар’янай Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.

Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касцёле ў в. Дубрава.

Зноскі

ЛітаратураПравіць