Адам Цітус Пуслоўскі

Адам Цітус Пуслоўскі (1803, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя5 сакавіка 1854, Парыж, Францыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх.

Адам Цітус Пуслоўскі
Герб «Шэліга»
Герб «Шэліга»
Дата нараджэння 1803(1803)
Месца нараджэння вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 5 сакавіка 1854(1854-03-05)
Месца смерці Парыж, Францыя
Месца пахавання
Бацька Войцех Пуслоўскі
Маці Юзэфа з Друцкіх-Любецкіх[d]

Біяграфія

правіць

Дакладная дата нараджэння не вядома. Ахрышчаны 25 снежня 1803 г. Сын Войцеха Пуслоўскага і князёўны Юзэфы Францішкаўны Друцкай-Любецкай.

Служыў у арміі, пасля асеў у маёнтку Плянта на Піншчыне. На пачатку 1831 г. Адам Цітус, карнет Аляксандраўскага палка гусараў, знаходзіўся на канікулах у бацькоўскім маёнтку. У сувязі з паўстаннем 1830-1831 гг. вырашае арганізаваць паўстанцкі атрад, які выступаў за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. Базай ён абраў маёнтак Плянты на Палессі, пасярод векавечных пушчаў. У хуткім часе атрад Адама Цітуса Пуслоўскага налічваў больш за 1000 чал., сярод якіх было шмат сялян Слонімскага і Кобрынскага паветаў.

Разбіты каля Нобеля. Пасля ў эміграцыі ў Прусіі і Францыі. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Літаратура

правіць