Адам Яўгенавіч Супрун

мовазнавец

Адам Яўгенавіч Супрун (1928, Палтава — 1999, Мінск) — савецкі і беларускі лінгвіст, славіст, доктар філалагічных навук (1966), доктар педагагічных навук (1981), прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), заслужаны дзеяч навукі БССР (1990).

Адам Яўгенавіч Супрун
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1928(1928-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1999(1999-08-18) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мовазнаўства і педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і доктар педагагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і, якая пасля вайны пераехала ў Кіргізію, у горад Фрунзэ. А. Я. Супрун вучыўся ў Кіргізскім універсітэце, які скончыў у 1952 г. У 1955 г. у Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава абараніў кандыдацкую дысертацыю «Словы з каранямі лічэбнікаў у сучаснай рускай літаратурнай мове». Лічэбнікі сталі адной з ключавых тэм у творчасці навукоўца: у 1961 г. ён напісаў кнігу «Стараславянскія лічэбнікі», а ў 1966 г. у Ленінградскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Славянскія лічэбнікі. Станаўленне лічэбнікаў як часціны мовы». Аднайменная кніга і зараз застаецца ў славістыцы ўзорам дыяхранічнага даследавання лічэбнікаў.

У тым жа 1966 г. навуковец пераехаў у Беларусь у горад Мінск і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце арганізаваў кафедру агульнага і славянскага мовазнаўства, на чале якой працаваў усё жыццё — больш 30 гадоў. А. Я. Супрун быў ініцыятарам стварэння ў Беларусі ўніверсітэцкай славістыкі: на філалагічным факультэце БДУ выкладаюцца ўсе славянскія мовы, у 1993 г. з’явілася спецыяльнасць і аддзяленне «Славянская філалогія».

Другую доктарскую дысертацыю «Лінгвадыдактычныя праблемы зместу навучання рускай мове ў беларускай школе» (на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук) Адам Яўгенавіч абараніў у Мінску ў 1981 г.

Прафесар Супрун чытаў лекцыі і выступаў з дакладамі ва ўніверсітэтах і навуковых установах Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Люксембурга, Польшчы, Славакіі, Славеніі, ЗША, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, у краінах СНД. Ён удзельнік (з 1958 г.) міжнародных кангрэсаў славістаў (таксама член Беларускага камітэта славістаў), пазней кангрэсаў Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (бел. МАВРМЛ — рус. МАПРЯЛ), шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцый, лаўрэат міжнароднага медаля МАВРМЛ імя А. С. Пушкіна (1991).

Прафесар вылучаўся энцыклапедычнасцю навуковых інтарэсаў. У славістыцы ён застаецца выбітным аўтарытэтам у этымалогіі, палабістыцы, лексікалогіі і лексічнай тыпалогіі славянскіх моў, псіхалінгвістыцы, лінгвадыдактыцы, лінгвістыцы тэксту. Пад кіраўніцтвам А. Я. Супруна былі створаны асацыятыўныя слоўнікі беларускай, украінскай, кіргізскай, латышскай моў, а таксама комплекс з пяці частотных слоўнікаў розных стыляў беларускай мовы. Будучы знакамітым славістам, ён шукаў матэрыял для сваіх даследаванняў у генеалагічна і тыпалагічна розных мовах. Яго працы выдаваліся на ўсіх славянскіх, кіргізскай, узбекскай, нямецкай, дунганскай і японскай мовах. А. Я. Супрун — аўтар больш 600 прац, у тым ліку больш 60 кніг і брашур.

Адам Яўгенавіч Супрун быў таленавітым педагогам, заснавальнікам навуковай школы: пад яго кіраўніцтвам абаронена больш 60 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Сярод кніг прафесара Супруна шмат падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы.

Дадатковую інфармацыю пра прафесара А. Я. Супруна можна знайсці на сайце кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Архівавана 6 сакавіка 2021. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Асноўныя працы (у храналагічным парадку) правіць

Кнігі і брашуры правіць

  • Производные существительные с корнями числительных. Фрунзе: [Киргизский государственный университет], 1953. 68 с.
  • Слова с корнями числительных в современном русском литературном языке / Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Фрунзе: [Киргизский государственный университет; Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова], 1955. 16 c.
  • О русских числительных. Фрунзе: [Киргизский государственный университет], 1959. 172 с.
  • Старославянские числительные. Фрунзе: [Киргизский государственный университет], 1961. 108 с.
  • Полабские числительные. Фрунзе: [Киргизский государственный университет], 1962. 68 с.
  • Славянские числительные (Становление числительных как особой части речи) / Авторефереат диссертации на соискание ученой степени доктора филологических наук. Ленинград: Ленинградский государственный, университет, 1965. 31 с.
  • Тилдин жана жазуунун келип чыгышы. Фрунзе: Мектеп, 1965. 88 бет. На кыргызском языке: Происхождение языка и письма. Фрунзе: Мектеп, 1965. 88 с. Соавтор: Э.Абдулдаев.
  • Части речи в русском языке. Москва: Просвещение, 1971. 135 с.
  • Лексічная спалучальнасць у палабскай мове. VII Міжнародны з’езд славістаў / Даклады. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1973. 32 с.
  • Лингвистичесие основы изучения грамматики русского языка в белорусской школе. Минск: Народная асвета, 1974. 144 с.
  • Частотны слоўнік беларускай мовы. Мастацкая проза. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1976. 232 с. Сааўтар: Н. С. Мажэйка.
  • Асноўныя праблемы палабскай семасіялогіі. VIII Міжнародны з’езд славістаў / Даклады. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1978. 19 с.
  • Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т.1. Мінск: Навука і тэхніка, 1978. 440 с. Сааўтары: В. У. Мартынаў, Р. У. Краўчук, Г. А. Цыхун.
  • Частотны слоўнік беларускай мовы. Публіцыстыка. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1979. 216 с. Сааўтар: Н. С. Мажэйка.
  • Лингводидактические проблемы содержания обучения русскому языку в белорусской школе. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора педагогических наук. Москва: [АПН СССР. Научно-исследовательский институт преподавания русского языка в национальной школе], 1981. 30 с.
  • Содержание обучения русскому языку в начальных классах школ с белорусским языком преподавания / Под редакцией А. Е. Супруна. Минск: Народная асвета, 1981. 240 с. Соавторы: Е. М. Катонова, М. Б. Антипова, Л. В. Елисеева, Н. Л. Желуденко.
  • Частотны слоўнік беларускай мовы. Вусная народная творчасць. Мінск: Выдавецтва БДУ, 1982. 304 с. Сааўтар: Н. С. Мажэйка.
  • Лексическая типология славянских языков. Минск: Издательство БГУ, 1983. 47 с.
  • Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Том 3. Мінск: Навука і тэхніка, 1985. 408 с. Сааўтары: Р. У. Краўчук, В. У. Мартынаў, Н. В. Івашына.
  • Особенности сопоставления близкородственных и неродственных языков в целях обучения // VI Международный конгресс преподавателей русского языка и литературы / Основной секционный доклад. Будапешт, 1986. 13 c. Соавторы: К. Габка и Г. Якобссон.
  • Полабский язык. Минск: Университетское, 1987. 96 с.
  • Содержание обучения русскому языку в белорусской школе. Минск: Вышэйшая школа, 1987. 230 с.
  • Эволюция системы частей речи в славянских языках. Х Международный съезд славистов / Доклады. Минск: Университетское, 1988. 48 с.
  • Частотны слоўнік беларускай мовы. Гутарковая мова. Мінск: Універсітэцкае, 1989. 176 с. Сааўтар: Н. С. Мажэйка.
  • Функционирование русского языка и его лингвистическое описание // VII Международный конгресс преподавателей русского языка и литературы. Русский язык и литература в общении народов мира: Проблемы функционирования и преподавания / Пленарный доклад. Москва: Русский язык, 1990. 18 с. Соавторы: А. Мустайоки и Р. Павлова.
  • Частотны слоўнік беларускай мовы. Паэзія. Мінск: Універсітэцкае, 1992. 172 с. Сааўтар: Н. С. Мажэйка.
  • Параўнальная тыпалогія лексічнай структуры старажытнаславянскіх тэкстаў. XI Міжнародны з’езд славістаў. Даклады. Мінск: Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1993. 32 с. Сааўтары: Я. Л. Трэмбавольскі, А. А. Кожынава.
  • Старославянский язык. Минск: Университетское, 1991. 80 с.
  • Праславянский язык. Минск: Университетское, 1993. 82 с.
  • Текстовые реминисценции как часть языка / VIII Международный конгресс МАПРЯЛ. Доклады. Минск: [Белорусский государственный университет], 1994. 12 с.
  • Системные аспекты плана содержания слова в древнеславянском тексте / ХІІ Международный съезд славистов / Доклады. Минск: Белорусский государственный университет, 1998. 23 с. Соавторы: А. А. Кожинова, Е. С. Суркова, Л. Р. Супрун-Белевич.
  • Церковнославянский язык. Мн.: Пропилеи, 1999. 51 с. 

Падручнікі і дапаможнікі правіць

  • Граматика русского языка. Ч. II. Синтаксис простого предложения / Учебник для 7-го класса киргизской восьмилетней школы. Фрунзе: Киргизучпедгиз, 1961. Переизд. 1962, 1963. 160 с. Соавтор: К.Зайнулин.
  • Русские числительные и их изучение в киргизской школе. Фрунзе: Киргизучпедгиз, 1961. 80 с.
  • Грамматика русского языка. Ч. III. Синтаксис сложного предложения / Учебник для 8 класса киргизской восьмилетней школы. Фрунзе: Киргизучпедгиз, 1962. Переизд. 1963. 140 с. Соавтор: К.Зайнулин.
  • Грамматика русского языка. Ч. II. Синтаксис / Учебник для 7-го и 8-го классов киргизской восьмилетней школы. Изд. 4. Фрунзе: Киргизучпедгиз, 1964. Переизд. 1965, 1972. 304 с. Соавтор: К. Зайнулин.
  • Имя числительное и его изучение в школе. Москва: Учпедгиз, 1964. 160 с.
  • Русский язык Советской эпохи. Книга для учащихся. Лениград: Просвещение, 1969. 88 с.
  • Лекции по языкознанию. Минск: Издательство БГУ им. В. И. Ленина, 1971. 144 с.
  • Русский язык. Учебник для 4 класса школ с белорусским языком обучения. Минск: Народная асвета, 1972. 176 с. Соавторы: А. П. Пономарева, Г. С. Сивак.
  • Грамматика русского языка. Часть 2, синтаксис. Учебник для 7 — 8 классов киргизской школы. Фрунзе: Мектеп, 1973. Переизд. 1974, 1987. 310 с. Соавторы: В. Д. Скирдов, Т. К. Ахматов.
  • Введение в специальность. Для студентов филологических факультетов. Под редакцией А. Е. Супруна. Минск: Издательство БГУ, 1977. 192 с. Соавторы: А. А. Волк, В. П. Красней, В. М. Лозовский, Н. М. Пипченко, Б. А. Плотников, В. П. Рагойша.
  • Русский язык / Учебник для 4 класса школ с белорусским языком обучения. Минск: Народная асвета, 1977. Переизд. 1978, 1984, 1986. 208 с. Соавторы: Т. Д. Сутоцкая, Г. С. Сивак, А. П. Пономарева, Г. И. Николаенко.
  • Лекции по языковедению. Минск: Издательство БГУ, 1978. 144 с.
  • Лекции по лингвистике. Минск: Издательство БГУ, 1980. 143 с.
  • Введение в славянскую филологию / Учебное пособие для филологических факультетов университетов. Минск: Вышэйшая школа, 1981. 432 с. Соавтор: А. М. Калюта.
  • Методическое руководство к учебнику «Русский язык» для VII—VIII классов / Пособие для учителя. Фрунзе: Мектеп, 1982. 92 с. Соавтор: В. Д. Скирдов.
  • Общее языкознание. Учебное пособие для филологических факультетов вузов / Под общей редакцией А. Е. Супруна. Минск: Вышэйшая школа, 1983. 456 с. Соавторы: Н. Б. Мечковская, Б. Ю. Норман, Б. А. Плотников.
  • Преподавание русского языка. IV—VI классы / Под ред. проф. А. Е. Супруна // Библиотека учителя русского языка. Минск: Народная асвета, 1985. 240 с. Соавторы: М. Б. Успенский, Т. Д. Сутоцкая, А. И. Власенков, Г. И. Николаенко.
  • Обучение русскому языку. Пособие для учителя / Под ред. проф. А. Е. Супруна // Библиотека учителя начальных классов. Минск: Народная асвета, 1985. 224 с. Соавторы: М. Б. Антипова, Е. М. Катонова, Н. П. Демина, Л. В. Елисеева, Н. Л. Желуденко.
  • Сборник упражнений по русскому языку для 7—8 классов киргизской школы. Фрунзе: Мектеп, 1985. 176 с. Соавтор: В. Д. Скирдов.
  • Русский язык / Учебник для 4 класса школ с белорусским языком обучения. Минск: Народная асвета, 1988. 272 с. Соавторы: Г. И. Николаенко и Т. Д. Сутоцкая. Переизд. 1990, 1994.
  • Введение в славянскую филологию. 2-е издание, переработанное. Минск: Вышэйшая школа, 1989. 480 с.
  • Грамматика русского языка. Синтаксис. Учебник для 8-9 классов киргизской школы. Фрунзе: Мектеп, 1990. 240 с. Соавторы: В. Д. Скирдов и Т.Ахматов. Переизд. 1991, 1993.
  • Методическое руководство к учебнику «Грамматика русского языка» для 8-9 классов киргизской школы. Фрунзе: Мектеп, 1990. 104 с. Соавтор: В. Д. Скирдов.
  • Дидактический материал по русскому языку для 8-9 классов киргизской школы. Фрунзе: Мектеп, 1990. 208 с. Соавтор: В. Д. Скирдов.
  • Общее языкознание: Сущность и история языка; Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Под общей редакцией А. Е. Супруна. 2-е изд., переработанное и дополненное. Минск: Вышэйшая школа, 1993—1995. 288 с. Соавторы: Н. Б. Мечковская, Б. Ю. Норман и Б. А. Плотников.
  • Лекции по теории речевой деятельности. Пособие для студентов филологических факультетов вузов. Минск: Белорусский фонд Сороса, 1996. 288 с.

Пасмяротныя выданні правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць