Адваротная транскрыпцыя
Адваротная транскрыпцыя[1] — гэта працэс утварэння двухланцужковай ДНК на матрыцы адналанцужковай РНК. Дадзены працэс называецца адваротнай транскрыпцыяй, бо перадача генетычнай інфармацыі пры гэтым адбываецца ў «адваротным», адносна транскрыпцыі, напрамку[2].
Ідэя адваротнай транскрыпцыі спачатку была вельмі непапулярная, бо супярэчыла цэнтральнай догме малекулярнай біялогіі, якая прадугледжвала, што ДНК транскрыбіруецца з РНК і далей транслюецца ў бялкі[3].
Аднак у 1970 годзе Цемін[4] і Балтымор[5] незалежна адзін ад аднаго адкрылі фермент, названы адваротнай транскрыптазай (рэвертазай), і магчымасць адваротнай транскрыпцыі была канчаткова пацверджана. У 1975 годзе Цеміну і Балтымору была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне фізіялогіі і медыцыны.
Зноскі
- ↑ Адваротная транскрыпцыя(недаступная спасылка)
- ↑ Жимулев И. Ф. Общая и молекулярная генетика. — 1. — Новосибирск: Издательство Новосибирского университета, 2002. — 459 с. — 2 000 экз. — ISBN 5761505096.
- ↑ Альбертс Б., Брей Д., Льюис Дж., Рэфф М., Робертс К., Уотсон Дж. Молекулярная биология клетки: в трех томах. — 2. — Москва: Мир, 1994. — Т. 2. — 539 с. — 10 000 экз. — ISBN 5030019871.
- ↑ Mizutani S, Boettiger D, Temin HM A DNA-depenent DNA polymerase and a DNA endonuclease in virions of Rous sarcoma virus // Nature. — 1970. — Т. 228. — № 5270. — С. 424-427.
- ↑ Baltimore D RNA-dependent DNA polymerase in virions of RNA tumour viruses // Nature. — 1970. — № 5252. — С. 1209-11.
Літаратура
правіць- Глик Б., Пастернак Дж. Молекулярная биотехнология. Принципы и применение. — Москва: Мир, 2002. — 589 с. — ISBN 5030033289.
- Жимулев И. Ф. Общая и молекулярная генетика. — 1. — Новосибирск: Издательство Новосибирского университета, 2002. — 459 с. — 2 000 экз. — ISBN 5761505096.
- Транскри́пция / Никифоров Б. Г. // Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)