Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі

Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі — адзін са структурных элементаў Акадэміі. Створана ў 1956 годзе шляхам падзелу Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР. Аддзяленне ажыццяўляе шматпланавую навукова-арганізацыйную дзейнасць, накіраваную на каардынацыю і вырашэнне актуальных фундаментальных і прыкладных задач у галіне біялагічных навук[1].

Напрамкі дзейнасці

правіць
  • комплекснае вывучэнне біялагічнай разнастайнасці, распрацоўка навуковых асноў узнаўлення, захавання і практычнага выкарыстання прыродных біялагічных рэсурсаў;
  • дзяржаўны маніторынг і кадастр жывёльнага і расліннага свету;
  • стварэнне, функцыянаванне і развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і нацыянальнай экалагічнай сеткі;
  • узнаўленне лясоў на генетыка-селекцыйнай аснове, метады, сродкі і тэхналогіі лесавырошчвання, аховы і абароны лясоў;
  • інтрадукцыя і акліматызацыя раслін і жывёл, інвазійныя і эпізаатычныя працэсы ў натуральных і штучных экасістэмах;
  • аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне парушаных экасістэм;
  • аэракасмічныя і геаінфармацыйныя метады і тэхналогіі ацэнкі стану прыроднага асяроддзя;
  • структурная арганізацыя і функцыянаванне раслінных, жывёльных і мікробных сістэм;
  • біяфізіка, біяінфарматыка, рэгуляцыя клеткавага метабалізму, малекулярная і клеткавая біяінжынерыі, нанабіялогія, нанатаксікалогія і нанабіяматэрыялы;
  • біялогія ствалавых клетак, клеткавыя тэхналогіі лячэння захворванняў чалавека і жывёл;
  • структурная, функцыянальная і эвалюцыйная геноміка, генетыка раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека, захаванне генетычных рэсурсаў;
  • ідэнтыфікацыя і карціраванне генаў, маркіраванне і пашпартызацыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў з дапамогай ДНК-тэхналогій, маркер-спадарожная і геномная селекцыя раслін і жывёл;
  • трансгенез, біябяспека трансгенных арганізмаў і іх кампанентаў;
  • стварэнне эфектыўных геномных біятэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і аховы навакольнага асяроддзя;
  • генетычныя і фізіёлага-біяхімічныя асновы мікробных біятэхналогій;
  • мікробныя тэхналогіі і прэпараты для прамысловасці, сельскай, лясной гаспадаркі, медыцыны і аховы навакольнага асяроддзя;
  • біяпаліва.
  1. Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»
    1. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
      1. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
      2. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
      3. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Каранеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
    2. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
    3. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  2. Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»
    1. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
    2. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
    3. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
    4. Адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод біятэхналогій»

Акадэмікі-сакратары Аддзялення

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць