Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі
Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Створана ў 1963 годзе (да 1987 года — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук), выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны.
У цяперашні час у склад Аддзялення ўваходзяць дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, тры дзяржаўныя навуковыя ўстановы, два навукова-інжынерныя і адно навукова-вытворчае рэспубліканскія прадпрыемствы. Аддзяленне аб’ядноўвае 21 акадэміка і 23 членаў-карэспандэнтаў. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх — 82 дактары навук і 212 кандыдатаў навук.
Сучасны складПравіць
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»Правіць
- Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
- Навукова-вытворчае прадпрыемства «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій»
- Канструктарска-вытворчае прадпрыемства «ЦКБ»
Інстытут матэматыкі НАН БеларусіПравіць
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН БеларусіПравіць
- Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый
- Навукова-інжынернае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы»
Напрамкі дзейнасціПравіць
Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні:Правіць
- лазерная фізіка, нелінейная і квантавая оптыка, фатоніка атамна-малекулярных сістэм, уключаючы нанаструктуры і метаматэрыялы, метралагічнае забеспячэнне лазерна-аптычнай тэхнікі, фізіка плазмы, мікра-, опта- і нанаэлектроніка, фізіка элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў;
- алгебра, геаметрыя і тэорыя лікаў, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання, функцыянальны аналіз, вылічальная і дыскрэтная матэматыка, імавернасна-статыстычны аналіз і тэорыя выпадковых працэсаў;
- матэматычная кібернетыка, камп’ютарнае мадэляванне, апрацоўка малюнкаў і маўленчых сігналаў, cуперкамп’ютарныя і грыд тэхналогіі, біяінфарматыка і медыцынская інфарматыка, геаінфармацыйныя сістэмы і інфармацыйна-касмічныя тэхналогіі, лічбавая картаграфія.
Распрацоўка і стварэнне тэхнічных сродкаў і прылад, апаратна-праграмных комплексаў і тэхналогій у галінах:Правіць
лазерна-аптычнай тэхнікі, фотатэрапіі, аптычнай дыягностыкі, паўправадніковых гетэраструктур, сонечных элементаў, святлодыёднай асвятляльнай апаратуры, ЗВЧ оптаэлектронікі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння; сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і геаінфармацыйных сістэм, тэлемедыцыны, суперкамп’ютараў, інтэграваных сістэм і інфармацыйных тэхналогій падтрымкі жыццёвага цыкла вырабаў, аўтаматызаванага праектавання, бібліятэчных сістэм, робататэхнікі, RFID-тэхналогій. Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каардынацыя касмічных даследаванняў і распрацовак у краіне. Каардынацыя работ па мадэрнізацыі сістэмы электраасвятлення Рэспублікі Беларусь на аснове прымянення энергаэфектыўных крыніц святла. Метадычнае забеспячэнне стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках Рэспублікі Беларусь[1].
Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне сучаснай матэматыкі, фізікі і інфарматыкі для Рэспублікі Беларусь.Правіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |