Адзіная разліковая інфармацыйная прастора
Адзі́ная разліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; руск.: Единое расчётное информационное пространство, ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.
Адзіная разліковая інфармацыйная прастора | |
---|---|
Тып | плацежная сістэма[d] і нябанкаўская фінансавая арганізацыя[d] |
Заснаванне | 26 студзеня 2016[1] |
Краіна | |
Адрас | |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 3 485 000 Br[3] |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[3][4], Беларусбанк[3][4], ААТ Белаграпрамбанк[3][4], Прiорбанк ААТ[3][4], Белінвестбанк[3][4], ААТ Белгазпромбанк[3][4] і ЗАТ МТБанк[3][4] |
Сайт | raschet.by (бел.) (руск.) |
Сістэма створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзена ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. З 2016 года функцыянаванне АРІП забяспечвае ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП». Інфармацыйнай падтрымкай сістэмы займаецца ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».
Акрамя таго сістэма ўключае ў сябе:
- АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі.
- Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі — сістэма, якая выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і прадастаўлення ім паслуг праз лічбавыя каналы абслугоўвання.
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.raschet.by/upload/iblock/75c/a9po0w1jo9j1hxxq2wvvfclisjow5vkb/svidetelstvo.pdf
- ↑ https://www.raschet.by/nkfo/o-kompanii/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
- ↑ а б в г д е ё https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 19 лютага 2014. (руск.)
- Абмеркаванне і водгукі пра сістэму