Адзін дома

амерыканская калядная кінакамедыя 1990 года рэжысёра Крыса Каламбуса

«Адзін дома» (англ.: Home Alone) — амерыканская калядная кінакамедыя 1990 года рэжысёра Крыса Каламбуса. Макалей Калкін — выканаўца галоўнай ролі 8-гадовага хлопчыка Кевіна Маккалістэра, забытага дома роднымі, якія зляцелі на Каляды ў Парыж. Яму даводзіцца супрацьстаяць двум злодзеям (Джо Пешы і Дэніел Стэрн).

Адзін домаM:
англ.: Home Alone[1]
Постар фільма
Дом з «Адзін дома» ў Вінетцы, штат Ілінойс.
Жанр кінакамедыя[5][6][…], сямейны фільм[7], прыгодніцкі фільм і калядны фільм[d][8][9]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Great Oaks Productions[d] і 20th Century Fox[18]
Працягласць 103 хв.
Бюджэт 18 000 000 $[19]
Зборы 476 684 675 $[19] і 285 761 243 $[20]
Краіна
Мова англійская
Год 10 лістапада 1990[2], 14 снежня 1990[3], 17 студзеня 1991[4] і 1990
Наступны фільм Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку
IMDb ID 0099785
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Адзін дома» да 2011 года трымаў першае месца сярод самых прыбытковых камедыйных фільмаў ЗША і да 2018 — першае месца сярод самых прыбытковых калядных фільмаў[21][22].

За 1-й часткай выйшлі чатыры працягі.

Сюжэт правіць

Сям’я Маккалістэраў збіраецца на Каляды ў Парыж, збіраючы рэчы ў хаце Пітэра і Кейт у прадмесці Чыкага напярэдадні вылету. Іхні малодшы сын Кевін — аб’ект насмешак старэйшых дзяцей. За правіну яго выганяюць на гарышча, дзе ён ад крыўды жадае, каб ягоная сям’я знікла. Ноччу з-за буры адключаецца электрычнасць, будзільнік Маккалістэраў своечасова не спрацоўвае, яны спазняюцца і ў ліхаманкавых зборах забываюць Кевіна.

Кевін прачынаецца і, не знайшоўшы ніводнага чалавека, уяўляе, што ягонае жаданне спраўдзілася. Аднак неўзабаве яго настрашвае сусед, Стары Марлі, які па чутках — серыйны забойца, што забіў уласную сям’ю; пазней зяўляюцца два злодзея, Гэры і Марв, якія рабуюць суседскія хаты ды пакрысе набліжаюцца да Маккалістэравага дому. Кевін уводзіць іх у зман, каб яны падумалі, што сям’я засталася дома, аднак гэта толькі дае адтэрміноўку.

У палёце Кейт нарэшце заўважае адсутнасць Кевіна і, прыляцеўшы ў Парыж, вырашае вяртацца; аднак на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Пітэр з сям’ёй застаецца ў братавай кватэры ў Парыжы, а Кейт знаходзіць рэйс да Пенсільваніі; аднак і адтуль да Чыкага ўсе квіткі распрададзеныя…

Ролі правіць

Зноскі правіць

  1. Home Alone — 1990.
  2. Box Office Mojo — 1999.
  3. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=17304&type=MOVIE&iv=Basic
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  5. https://web.archive.org/web/20160612114634/http://www.ew.com/article/2007/07/25/home-alone Праверана 1 ліпеня 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt0099785/ Праверана 1 ліпеня 2016.
  7. https://www.commonsensemedia.org/movie-reviews/home-alone
  8. https://www.geek.com/movies/is-it-a-christmas-movie-home-alone-1813330/
  9. https://www.denofgeek.com/movies/is-home-alone-the-best-christmas-movie-of-all-time/
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.filmaffinity.com/es/film783311.html Праверана 1 ліпеня 2016.
  11. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=6272.html Праверана 1 ліпеня 2016.
  12. а б Internet Movie Database — 1990.
  13. https://www.scriptslug.com/script/home-alone-1990
  14. а б http://www.the-numbers.com/movie/Home-Alone Праверана 1 ліпеня 2016.
  15. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч http://www.imdb.com/title/tt0099785/fullcredits Праверана 1 ліпеня 2016.
  16. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  17. https://imgartists.com/roster/home-alone/
  18. http://stopklatka.pl/film/kevin-sam-w-domu Праверана 1 ліпеня 2016.
  19. а б http://www.peeep.us/62c28557 Праверана 19 лістапада 2011.
  20. Box Office Mojo — 1999. Праверана 4 снежня 2022.
  21. The top grossing Christmas films of all time (англ.). The Telegraph (25 снежня 2015).
  22. All Time Box Office Adjusted for Ticket Price Inflation (англ.). Box Office Mojo.

Спасылкі правіць