Адкрытае акцыянернае таварыства

Адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) — арганізацыйна-прававая форма публічнай кампаніі — акцыянернага таварыства, акцыі якога могуць свабодна распаўсюджвацца шляхам падпіскі або набыцця-продажу на біржы.

Устаноўчым дакументам з’яўляецца Статут, зацверджаны заснавальнікамі. Мінімальны статутны фонд вызначаны заканадаўствам у памеры эквівалентным 400 БВ і фармуецца цалкам да дзяржаўнай рэгістрацыі. Статутны фонд падзелены на пэўную колькасць акцый.

ААТ маюць права выпускаць любыя акцыі: імянныя або на прад’яўніка, простыя або прывілеяваныя.

Акцыянеры ААТ маюць права адчужаць свае акцыі.

Галоўным кіруючым органам таварыства з’яўляецца сход акцыянераў.

Гл. таксама

правіць