Адкрыты чэмпіянат Ісіна па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Ісіна (англ.: Yixing Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2013 годзе ў рамках азіяцкага туру нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship і праходзіў у спартыўным цэнтры Ісіна ў Ісіне, Кітай. Адкрыты чэмпіянат Ісіна быў адным з трох нізкарэйтынгавых турніраў у азіяцкім туры серыі PTC сезона 2014/2015. У абодвух розыгрышах прызавы фонд турніру складаў £50,000.

Адкрыты чэмпіянат Ісіна
Год заснавання: 2013
Арэна: Спартыўны цэнтр Ісіна
Горад: Ісін
Краіна: Кітай
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £50,000
Колькасць удзельнікаў: 128
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джо Пэры,
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй

Найвышэйшая серыя: 141:

Сцяг Уэльса Майкл Уайт (2013)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Ісіна 2014

Пераможцам першага розыгрышу турніру ў 2013 годзе стаў Джо Пэры, а ў 2014 годзе пераможцам спаборніцтва стаў Дзін Цзюньхуэй.

Вынікі правіць

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2013   Джо Пэры   Марк Сэлбі 4:1   Алан Мак-Манус,   Скот Дональдсан 128
2014   Дзін Цзюньхуэй   Майкл Холт 4:2   Раян Дэй,   Роберт Мілкінс 128

Фіналісты турніру правіць

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
  Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 2014
  Джо Пэры 1 0 1 2013
  Майкл Холт 0 1 1 2014
  Марк Сэлбі 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінах правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Кітай 1 1 2014 2014
  Англія 1 1 2013 2013