Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2014

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2014 (англ.: US Open 2014) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 25 жніўня да 8 верасня 2014 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2014 годзе. Турнір стаў 134-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $38,251,760, амаль на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2013 года.

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2014
Фота
Тэрміны: 25 жніўня — 8 верасня 2014
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $38,251,760
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Харватыя Марын Чыліч
Фіналіст: Японія Кеі Нісікоры
Лік: 6:3, 6:3, 6:3
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Злучаныя Штаты Амерыкі Серэна Уільямс
Фіналістка: Данія Каралін Вазняцкі
Лік: 6:3, 6:3
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Злучаныя Штаты Амерыкі Боб Браян / Злучаныя Штаты Амерыкі Майк Браян
Фіналісты: Іспанія Марсель Гранольерс / Іспанія Марк Лопес
Лік: 6:4, 6:3
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Расія Алена Весніна / Расія Кацярына Макарава
Фіналісткі: Італія Флавія Пенета / Швейцарыя Марціна Хінгіс
Лік: 2:6, 6:3, 6:2
←2013Адкрыты чэмпіянат ЗША2015→

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі іспанец Рафаэль Надаль і амерыканка Серэна Уільямс. Надаль адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве ў сувязі з траўмай запясця, а Уільямс у другі раз паспяхова абараніла тытул, перамогшы Каралін Вазняцкі з Даніі ў фінале і стаўшы шасціразовай чэмпіёнкай ЗША. Такім чынам, яна зраўнялася з рэкордным паказчыкам Крыс Эверт па колькасці тытулаў турніру і выйграла свой 18-ы турнір серыі Вялікага шлема, зраўняўшыся з Эверт і Марцінай Наўрацілавай. Пераможцам мужчынскага турніру стаў харват Марын Чыліч, які перамог у фінальным матчы японца Кеі Нісікоры і выйграў першы тытул Вялікага шлема ў кар'еры.

Спасылкі правіць