Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2007


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 (англ.: China Open 2007, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2007 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 сакавіка па 1 красавіка 2007 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007
Фота
Сезон 2006/2007
Тэрміны 25 сакавіка — 1 красавіка 2007
Арэна Спартыўная зала Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Honghe Industrial
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £225,500
Прызавыя пераможцы £35,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Фіналіст Сцяг Англіі Джэймі Коўп
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 145 (Джэймі Коўп)
(кваліфікацыя: 141 (Джад Трамп))
←2006Адкрыты чэмпіянат Кітая2008→
Снукерны сезон 2006/2007
←Айрыш Мастэрс Чэмпіянат свету→

Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Грэм Дот з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймса Уатану (5:2), Ніла Робертсана з Аўстраліі (5:1), свайго суайчынніка Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2), Роні О’Салівана ў паўфінальным матчы (6:2) і Джэймі Коўпа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 29-гадовы шатландзец выйграў свой другі тытул у кар'еры пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2006 года.

Турнір правіць

 
Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2007.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2006/2007.

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £225,500. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £35,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£35,000
Фіналіст
£17,500
Паўфіналісты
£8,750
Чвэрцьфіналісты
£6,500
1/8 фіналу
£4,275
1/16 фіналу
£2,750
1/24 фіналу
£1,725
1/32 фіналу
£1,325
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£225,500
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд правіць

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Мэй Сівэнь, Цзінь Лун, Лі Хан, Сяа Гадун, Юй Дэлу, Лю Чуан і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Коўпа, Альфрэда Бёрдэна, Джо Свэйла, Яна Прыса, Тома Форда, Джо Джогіі, Эндзі Хікса і Джымі Уайта.

Першы гулец Лік Другі гулец
  Джэймі Коўп 5:1   Ян Цынцянь
  Альфрэд Бёрдэн 2:5   Мэй Сівэнь
  Джо Свэйл 5:4   Цзінь Лун
  Ян Прыс 4:5   Лі Хан
  Том Форд 3:5   Сяа Гадун
  Джо Джогія 1:5   Юй Дэлу
  Эндзі Хікс 4:5   Лю Чуан
  Джымі Уайт 5:2   Чжэн Пэн

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1    Марк Уільямс 1  
   Джэймі Коўп 5  
       Джэймі Коўп 5  
     Сцюарт Бінэм 4  
11    Стыў Дэвіс 4
   Сцюарт Бінэм 5  
     Джэймі Коўп 5  
  7    Шон Мёрфі 0  
9    Стывен Магуайр 5  
   Марк Кінг 3  
  9    Стывен Магуайр 2
  7    Шон Мёрфі 5  
7    Шон Мёрфі 5
   Мэй Сівэнь 1  
     Джэймі Коўп 6  
  12    Бары Хокінс 5  
8    Пітэр Эбдан 3  
   Джо Свэйл 5  
     Джо Свэйл 0
  12    Бары Хокінс 5  
12    Бары Хокінс 5
   Дзін Цзюньхуэй 3  
  12    Бары Хокінс 5
  4    Кен Доэрці 4  
16    Энтані Хэмілтан 4  
   Марк Сэлбі 5  
     Марк Сэлбі 1
  4    Кен Доэрці 5  
4    Кен Доэрці 5
   Лі Хан 1  
   Джэймі Коўп 5
2    Грэм Дот 9
3    Стывен Хендры 4  
   Марка Фу 5  
     Марка Фу 5  
  14    Мэцью Стывенс 3  
14    Мэцью Стывенс 5
   Сяа Гадун 0  
     Марка Фу 3  
  5    Роні О’Саліван 5  
15    Алістэр Картэр 5  
   Юй Дэлу 3  
  15    Алістэр Картэр 4
  5    Роні О’Саліван 5  
5    Роні О’Саліван 5
   Лю Чуан 1  
  5    Роні О’Саліван 2
  2    Грэм Дот 6  
6    Джон Хігінс 5  
   Ян Мак-Калах 2  
  6    Джон Хігінс 5
     Джымі Уайт 1  
10    Стывен Лі А
   Джымі Уайт П  
  6    Джон Хігінс 2
  2    Грэм Дот 5  
13    Ніл Робертсан 5  
   Майкл Холт 1  
  13    Ніл Робертсан 1
  2    Грэм Дот 5  
2    Грэм Дот 5
   Джэймс Уатана 2  

Фінал правіць

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Ёхан Аомэн.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2007.
Джэймі Коўп
  Англія
5:9 Грэм Дот (2)
  Шатландыя
Дзённая сесія: 46:71, 64:5 (64), 16:80, 97:0 (97), 0:132 (60, 72), 36:67, 0:76 (70), 0:95 (95)
Вячэрняя сесія: 91:4 (90), 97:0 (77), 71:57, 5:124 (124), 0:126 (126), 40:71
97 Найвышэйшая серыя 126
0 Соценныя серыі 2
4 Серыі 50+ 6

Спасылкі правіць