Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2018


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 (англ.: China Open 2018, таксама вядомы як Fuhua Group China Open 2018 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 8 красавіка 2018 года ў спартыўнай зале Цэнтра Алімпійскага спорта ў горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £225,000 атрымаў пераможца.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018
Фота
Сезон 2017/2018
Тэрміны 2 — 8 красавіка 2018
Арэна Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Fuhua Group
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £1,000,000
Прызавыя пераможцы £225,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фіналіст Сцяг Англіі Бары Хокінс
Лік 11:3
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 74 (+57)
Найвышэйшая серыя 147 (Сцюарт Бінэм, Роні О’Саліван)
(кваліфікацыя: 143 (Цепчая Ун-Ну))
←2017Адкрыты чэмпіянат Кітая2019→
Снукерны сезон 2017/2018
←Players Championship Чэмпіянат свету→

Турнір правіць

 
Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 стаў 19-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 19-м рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам амаль у два разы, склаўшы £1,000,000. Такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 года стаў першым снукерным спаборніцтвам у гісторыі за выключэннем чэмпіянату свету, прызавы фонд якога дасягнуў мільёна фунтаў стэрлінгаў. Ён таксама перавысіў прызавыя фонды ўсіх прафесійных турніраў акрамя чэмпіянату свету (£1,968,000) ў сезоне 2017/2018.

Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру склала £225,000, амаль у тры разы перасягнуўшы леташні розыгрыш (£85,000). Такім чынам, першы прыз стаў рэкордным з усіх снукерных турніраў за выключэннем чэмпіянату свету, перасягнуўшы Мастэрс 2003 года (£210,000), і стаў сёмым першым прызам у гісторыі па колькасці на момант правядзення турніру (пасля чэмпіянатаў свету 2002–2003 і 2014–2017), а таксама другім у сезоне 2017/2018 пасля чэмпіянату свету (£425,000).

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £225000
Фіналіст £90000
Паўфіналісты £45000
Чвэрцьфіналісты £27000
1/8 фіналу £18000
1/16 фіналу £11000
1/32 фіналу £5000
Найвышэйшы брэйк £7000
Агульны прызавы фонд £1000000
Максімальны брэйк £35000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі £4500

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Трэці раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 10 перамог
Фінал
да 11 перамог
                                                         
1    Марк Сэлбі 6  
64    Скот Дональдсан 4  
  1    Марк Сэлбі 6  
  32    Бэн Вуластан 3  
32    Бэн Вуластан 6
70    Лі Уолкер 5  
  1    Марк Сэлбі 6  
  73    Лю Хаацянь 1  
73    Лю Хаацянь 6  
67    Ліам Хайфілд 4  
  73    Лю Хаацянь 6
  48    Фергал О’Браен 5  
17    Стывен Магуайр 5
48    Фергал О’Браен 6  
  1    Марк Сэлбі 6  
  9    Марк Уільямс 2  
41    Марк Дэвіс 4  
24    Майкл Холт 6  
  24    Майкл Холт 1
  9    Марк Уільямс 6  
56    Цепчая Ун-Ну 1
9    Марк Уільямс 6  
  9    Марк Уільямс 6
  8    Марк Ален 5  
40    Курт Мэфлін 5  
25    Янь Бінтаа 6  
  25    Янь Бінтаа 4
  8    Марк Ален 6  
57    Напон Саенхам 1
8    Марк Ален 6  
1    Марк Сэлбі 10  
13    Кайрэн Уілсан 8  
5    Джон Хігінс 6  
90    Мартын О'Донэл 2  
  5    Джон Хігінс 2  
  37    Джэк Лісоўскі 6  
28    Энтані Хэмілтан 1
37    Джэк Лісоўскі 6  
  37    Джэк Лісоўскі 6  
  53    Гэры Уілсан 2  
12    Алістэр Картэр 4  
53    Гэры Уілсан 6  
  53    Гэры Уілсан 6
  21    Джо Пэры 4  
21    Джо Пэры 6
117    Крыс Тотэн 0  
  37    Джэк Лісоўскі 5
  13    Кайрэн Уілсан 6  
45    Пітэр Эбдан 5  
20    Марк Кінг 6  
  20    Марк Кінг 4
  13    Кайрэн Уілсан 6  
52    Эндру Хігінсан 3
13    Кайрэн Уілсан 6  
  13    Кайрэн Уілсан 6
  4    Дзін Цзюньхуэй 5  
36    Джымі Робертсан 5  
29    Сяа Гадун 6  
  29    Сяа Гадун 2
  4    Дзін Цзюньхуэй 6  
88    Крэйг Стэдмэн 4
4    Дзін Цзюньхуэй 6  
1    Марк Сэлбі 11
7    Бары Хокінс 3
84    Джэк Джонс 6  
122    Найджэл Бонд 5  
  84    Джэк Джонс 2  
  30    Чжоу Юэлун 6  
30    Чжоу Юэлун 6
103    Чэнь Чжэ 2  
  30    Чжоу Юэлун 1  
  14    Ніл Робертсан 6  
14    Ніл Робертсан 6  
51    Робі Уільямс 3  
  14    Ніл Робертсан 6
  79    Сэм Крэйгі 5  
19    Мартын Гоўлд 4
79    Сэм Крэйгі 6  
  14    Ніл Робертсан 6  
  11    Сцюарт Бінэм 0  
124    Хамза Акбар 0  
22    Рыкі Уолдэн 6  
  22    Рыкі Уолдэн 5
  11    Сцюарт Бінэм 6  
54    Мэцью Стывенс 5
11    Сцюарт Бінэм 6  
  11    Сцюарт Бінэм 6
  27    Грэм Дот 2  
38    Марк Джойс 2  
27    Грэм Дот 6  
  27    Грэм Дот 6
  59    Крыс Уэйклін 3  
59    Крыс Уэйклін 6
6    Шон Мёрфі 0  
14    Ніл Робертсан 6
7    Бары Хокінс 10  
7    Бары Хокінс 6  
58    Сэм Бэйрд 3  
  7    Бары Хокінс 6  
  26    Майкл Уайт 1  
26    Майкл Уайт 6
116    Пол Дэвісан 5  
  7    Бары Хокінс 6  
  55    Цаа Юйпэн 5  
10    Лука Брэсэль 4  
55    Цаа Юйпэн 6  
  55    Цаа Юйпэн 6
  23    Дэвід Гілберт 2  
23    Дэвід Гілберт 6
42    Майк Дан 3  
  7    Бары Хокінс 6
  34    Том Форд 5  
112    Дуэйн Джонс 6  
18    Лян Вэньбо 5  
  112    Дуэйн Джонс 5
  УК    Ло Хунхаа 6  
УК    Ло Хунхаа 6
15    Энтані Мак-Гіл 4  
  УК    Ло Хунхаа 2
  34    Том Форд 6  
34    Том Форд 6  
104    Юань Сыцзюнь 2  
  34    Том Форд 6
  71    Эліат Слесар 4  
71    Эліат Слесар 6
2    Роні О’Саліван 2  

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць