Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры


Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» (англ.: Home Nations Series) і праходзіць у Белфасце. Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі стаў дзясятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000.

Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі
Фота
Год заснавання: 2016
Арэна: «Titanic Exhibition Centre» (2016)
«Waterfront Hall» (2017)
Горад: Белфаст
Краіна: Паўночная Ірландыя
Спонсар: «Dafabet» (2017)
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £366,000
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Уэльса Марк Уільямс
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:
Сцяг Англіі Марк Кінг,
Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Найвышэйшая серыя: 147:
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (2016)
Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат П. Ірландыі 2017

Турнір праходзіць на працягу тыдня ў лістападзе, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах.

У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў Марк Кінг, які выйграў свой першы рэйтынгавы тытул у кар'еры ва ўзросце 42 гадоў. Праз год пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, здабыўшы 19-ы рэйтынгавы тытул у сваёй кар'еры.

ВынікіПравіць

Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў
2016 Белфаст, Паўночная Ірландыя
«Titanic Exhibition Centre»
  Марк Кінг   Бары Хокінс 9:8   Энтані Хэмілтан
  Кайрэн Уілсан
  Марк Уільямс
  Майкл Уайт
  Марк Ален
  Хусэйн Вафаі Аюры
Агульны: £366,000
Пераможца: £75,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
128
2017 Белфаст, Паўночная Ірландыя
«Waterfront Hall»
  Марк Уільямс   Янь Бінтаа 9:8   Эліат Слесар
  Лю Хаацянь
  Майк Дан
  Лі Юань
  Цянь Пэнфэй
  Роберт Мілкінс
Агульны: £366,000
Пераможца: £75,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
128

Фіналісты турніруПравіць

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Уйльямс Марк  Марк Уільямс 1 0 1 2017
Кйнг Марк  Марк Кінг 1 0 1 2016
Янь Бйнтаа  Янь Бінтаа 0 1 1 2017
Хокйнс Бары  Бары Хокінс 0 1 1 2016

Пераможцы паводле краінПравіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Уэльс 1 1 2017 2017
  Англія 1 1 2016 2016

КрыніцыПравіць

СпасылкіПравіць