Адкрыты ўніверсітэт (Вялікабрытанія)

Адкрыты ўніверсітэт (англ.: Open University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мілтан-Кінс і шматлікімі філіяламі.

Адкрыты ўніверсітэт
англ.: Open University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Open University
Заснаваны 1969
Краіна
Размяшчэнне Мілтан-Кінс
Сайт open.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ўказам каралевы Лізаветы II у 1969 годзе. Мэта яго стварэння — даць магчымасць навучацца занятым людзям, якія жадаюць вучыцца ў зручным для іх месцы і ў зручны час. Універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у Вялікабрытаніі і мае каля 200 000 студэнтаў (2003). З моманту заснавання больш за тры мільёны студэнтаў прайшлі навучанне па праграмах універсітэта. Адміністрацыйная частка ўніверсітэта размешчана ў Мілтан-Кінс у графстве Бакінгемшыр. Акрамя таго, універсітэт мае рэгіянальныя аддзяленні ў 13 мясцінах па ўсёй краіне. За межамі Еўропы ўніверсітэт працуе праз сетку адукацыйных партнёраў, якія забяспечваюць навучальныя працэсы па ўніверсітэцкіх праграмах больш чым у 50 краінах свету.

Структура

правіць
  • факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • факультэт бізнеса і права
  • факультэт навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
  • факультэт дабрабыту, адукацыі, моў і спорту

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.

Спасылкі

правіць