Адкрыццё Крэгера
«Адкрыццё Крэгера (камплект дакументацыі)» (руск.: Откровение Крегера (комплект документации)) — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісанае ў 1991 годзе.
Адкрыццё Крэгера | |
---|---|
Жанр | апавяданне |
Аўтар | Віктар Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 1991 |
Змест
правіць«Адкрыццё Крэгера» разам з апавяданнямі «Рэканструктар (Аб даследаваннях П. Стэцюка)», «Зброя адплаты» і «Музыка са слупа» складае адзіны цыкл твораў у жанры альтэрнатыўнай гісторыі. Сюжэты гэтых апавяданняў пераклікаюцца[1].
Апавяданне «Адкрыццё Крэгера» прадстаўлена ў выглядзе афіцыйнай перапіскі паміж вышэйшымі дзеячамі нацысцкай Германіі: рэйхсфюрэрам СС Генрыхам Гімлерам, малодшым імперскім чараўніком Т. Крэгерам, галоўным рэканструктарам І. Вульфам і іншымі. Прыводзяцца рапарты, службовыя запіскі, пратаколы, расшыфроўкі магнітафонных запісаў[1].
У апавяданні літаральна інтэрпрэтуецца назва працы Леніна «Леў Талстой як люстэрка рускай рэвалюцыі». Спярша Т. Крэгеру ў астрале з'яўляецца Леў Талстой з медыцынскім люстэркам на лбе, затым высвятляецца, што ў раёне Яснай Паляны будаваўся велізарны рэфлектар, а збор твораў Талстога выдаваўся з розным тыражом кожнага тома[1] з мэтай наводкі і факусоўкі духоўна-містычнага люстэрка. З праведзенай у «Аннэнэрбе» рэканструкцыі «люстэрка» Льва Талстога вынікае выснова аб неабходнасці нападу Італіі на Абісінію[2].
Да апавядання «Рэканструктар» адсылае ўдакладненне наконт асобы аднаго са Сталінаў: «у цяперашні час мяркуецца, — Сероб Налбандзян». Фраза Гімлера «Вам ніколі, выпадкова, не снілася, што вы едзеце ў кузаве абскубенага грузавіка невядома куды, а вакол вас сядзяць нейкія монстры?» з'яўляецца алюзіяй на апавяданне «Музыка са слупа», дзе рабочыя ехалі ў кузаве грузавіка. Герой апавядання «Музыка са слупа» ў сваю чаргу ў трызненні бачыў сябе Гімлерам. Пялевін не дае адназначнага адказа на пытанне, якое з двух апавяданняў рэальнасць, а якое — сон[1].
Публікацыі
правіцьАпавяданне «Адкрыццё Крэгера» было ўпершыню апублікавана ў 1991 годзе ў дзявятым нумары часопіса «Веды — сіла», а таксама ўвайшло ў склад першага аўтарскага зборніка Пялевіна «Сіні ліхтар» (1991)[3][4].
Зноскі
- ↑ а б в г Титаренко Е. А. Гипер- и метатекстовые маркеры в прозе В. Пелевина (на материале ранних рассказов) // Русская филология: Вестник Харьковского национального педагогического университета имени Г. С. Сковороды. — 2016. — № 3 (58)
- ↑ Если: журнал фантастики и футурологии. Выпуски 9-12. 2005
- ↑ Сергей Некрасов Виктор Пелевин: опыт библиографии
- ↑ Откровение Крегера: Комплект документации // Знание — сила. — 1991. — № 9. — С. 22-26.