Баланешты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
Гара знаходзіцца ў заходняй частцы краіны недалёка ад мяжы з [[Румынія]]й, на [[водападзел]]е басейнаў рэк [[Рака Прут|Прут]] і [[Днестр]]<ref name="sovmold" />, на Цэнтральнамалдаўскім узвышшы, у найболей прыўзнятай і рассечанай яго частцы — [[Кодры|Кодрах]]<ref>Молдавская ССР. — Кишинёв, Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1979. — С. 10</ref>.
 
Каля гары знаходзяцца сёлы [[Сяло Баланешты|Баланешты]], [[Мілешты]] і [[Гэурэнь, Ніспарэнскі раён|Гэурэны]]. На адлегласці 18 км. ад вяршыні знаходзіцца горад [[Калараш]].
 
Схілы пакрыты лясамі<ref name="СХМ">{{кніга|частка=Природные ресурсы для отдыха|загаловак=Сельское хозяйство Молдавии|выдавецтва=Издательство ЦК КП МССР|год=1962}}</ref> і выкарыстоўваюцца ў [[Рэкрэацыя|рэкрэацыйных]] мэтах<ref name="СХМ"/>. Лясное покрыва схілаў пададзенае пераважна [[граб]]амі і [[дуб]]амі. Сустракаюцца таксама спадарожныя пароды — [[ліпа]], [[ясень]], [[клён]], адзінкава [[бук]], [[рабіна]], дзікая [[груша]], дзікая [[чарэшня]], [[кізіл]]. Пад лясным покрывам растуць [[плюшч]], [[брызгліна карлікавая]], [[Чаравічак сапраўдны|венерын чаравічак]], [[ландыш]]ы, [[пралеска|пралескі]], [[Чубатка|чубаткі]], [[сон-трава]], некаторыя віды [[Папарацевыя|папарацяў]], [[павойнік]]а і некалькі відаў [[Архідныя|архідэй]]. На схілах гор пераважаюць [[Бурыя глебы|бурыя]] і [[Шэрыя лясныя глебы|шэрыя лясныя]] глебы. Са схілаў Баланешт з адзнак 225, 325 і 390 метраў выступаюць падземныя воды<ref name="Verina" />.