Otto Dix: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
== Гісторыя гурта ==
 
Гурт існуе з лістапада [[2004]] году. Otto Dix граюць у стылі дарквэйв, хоць у музыцы выяўляюцца і рысы пост-[[індастрыял ]]а. У цяперашні час вельмі шырока вядомыя ў Расіі і краінах [[СНД]]. Усе тэксты гурта на расейскай мове. Вакаліст Міхаэль Драў валодае вельмі рэдкім голасам - контратэнар
 
У перыяд пошуку арыгінальнага гучання калектыў спрабаваў быць трыо, але пасля гітарыст сышоў. З зімы [[2004]] Otto Dix працавалі разам з моладзевым тэатрам «Парадыгма часоў». Аж да выхаду альбома "Атомная зима» ў [[2007]] годзе Otto Dix заставаўся дуэтам.
 
Дэма-альбом «Эго», які выйшаў у ліпені [[2005]] году ўключае толькі 12 трэкаў і відэакліп на загалоўную песню, а таксама зборную фотасесію і тры артыкулы з мясцовых газет аб гурце і аб яго ўдзельніках.
 
У чэрвені [[2006]] году ўдзельнікі гурта пераехалі ў Санкт-Пецярбург на пастаяннае месца жыхарства.
 
У студзені [[2007]] году маскоўскі лэйбл Gravitator Records выдае афіцыйны дэбютны альбом Otto Dix «Город». У траўні 2007-га пры ўдзеле канцэртнага агенцтва SYN Promotion дуэт дае тур у падтрымку «Города», які стаў самым маштабным за ўсю гісторыю расейскай готык-сцэны.
 
У кастрычніку [[2007]] году выходзіць трэці альбом - «Атамная зіма».
 
У [[2008]] годзе склад Otto Dix пашыраецца да трыа - трэцім удзельнікам гурта становіцца скрыпач, кампазітар, аранжоўнік Пётр Воранаў. Пётр скончыў Пецярбургскую кансерваторыю, ён прыняў удзел у туры ў падтрымку альбома "Атомная зима».
 
У пачатку [[2009]] году на Gravitator Records выходзіць чацвёрты альбом «Зона Теней» (скрыпач Пётр Воранаў прымае ўдзел у яго запісу), гурт адпраўляецца ў маштабны ўсерасейскі канцэртны тур, які працягнуўся амаль 5 месяцаў і ахапіў больш за 30 гарадоў Расіі.
 
[[30 траўня]] [[2009]] году Otto Dix выступілі на найбуйнейшым штогадовым еўрапейскім гатычным фэсце Wave-Gotik-Treffen у горадзе Лейпцыг (Германія)
 
Вясна [[2010]] - гурт адпраўляецца ў тур, прысвечаны пяцігоддзю гурта.
 
[[29 ліпеня]] [[2010]] году на афіцыйным форуме гурта з'явіліся фатаграфіі са здымак новага кліпу на песню «Зверь»; па стане на пачатак жніўня здымкі кліпа былі завершаны. Таксама названыя прыблізныя тэрміны выхаду новых альбому і кліпа - лістапад 2010 г.
 
[[13 снежня]] [[2010]] году выходзіць пяты студыйны альбом гурта - «Чудные Дни, выпушчаны лэйблам Gravitator Records
 
== Дыскаграфія ==