Бібліятэка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alezz (размовы | уклад)
Alezz (размовы | уклад)
Радок 12:
У 16–18 ст. колькасць бібліятэк павялічылася, чаму спрыяла распаўсюджванне [[кнігадрукаванне|кнігадрукавання]], актывізацыя навуковай дзейнасці. У [[19 стагоддзе|19 ст.]] узніклі спецыялізаваныя бібліятэкі – ваенныя, тэхнічныя, медыцынскія і інш. Масавая арганізацыя бібліятэк, асабліва публічных, пачалася з 2-й паловы 19 ст., што вылілася ў з’яўленне развітых сетак публічных бібліятэк. Сёння найбуйнейшымі бібліятэкі свету з’яўляюцца бібліятэкі Кангрэса ЗША, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Кітая, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Французская нацыянальная бібліятэка, Каралеўская бібліятэкі Швецыі і інш.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] першыя бібліятэкі з’явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была [[Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора]] (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558–1583 гг.). У 11–13 ст. бібліятэкі існавалі ў [[Полацкае княства|Полацкім]], [[Тураўскае княства|Турава-Пінскім]], [[МінскаеМенскае княства|МінскімМенскім]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскім]] княствах.
 
Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., [[Кірыла Тураўскі]]). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16–18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна [[базыльяне|базыльян]]. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў [[Бібліятэка Віленскага Траецкага манастыра|Віленскім]], [[Бібліятэка Жыровіцкага манастыра|Жыровіцкім]] і [[Бібліятэка Супрасльскага манастыра|Супрасльскім]] манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у [[Гродна|Горадні]], [[Шклоў|Шклове]], [[Глыбокае|Глыбокім]], [[Слонім]]е, [[Брэст|Брэсце]], [[Шчучын]]е і інш. Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры [[Слуцк]]ай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучнальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у Вільню і Полацку, пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у [[Мінск]]у, [[Пінск]]у, [[Навагрудак|Наваградку]], [[Слуцк]]у, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16–18 ст. былі кнігазборы [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Сапегі|Сапег]], [[Храптовічы|Храптовічаў]] і інш.).