Бібліятэка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alezz (размовы | уклад)
Alezz (размовы | уклад)
Радок 14:
У [[Беларусь|Беларусі]] першыя бібліятэкі з’явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была [[Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора]] (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558–1583 гг.). У 11–13 ст. бібліятэкі існавалі ў [[Полацкае княства|Полацкім]], [[Тураўскае княства|Турава-Пінскім]], [[Менскае княства|Менскім]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскім]] княствах.
 
Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., [[Кірыла Тураўскі]]). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16–18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна [[базыльяне|базыльян]]. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў [[Бібліятэка Віленскага Траецкага манастыра|Віленскім]], [[Бібліятэка Жыровіцкага манастыра|Жыровіцкім]] і [[Бібліятэка Супрасльскага манастыра|Супрасльскім]] манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у [[Гродна|Горадні]], [[Шклоў|Шклове]], [[Глыбокае|Глыбокім]], [[Слонім]]е, [[Брэст|Брэсце]], [[Шчучын]]е і інш. Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры [[Слуцк]]ай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучнальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у ВільнюВільні і Полацку ([[Бібліятэка Полацкай акадэміі]]), пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у [[Мінск]]у, [[Пінск]]у, [[Навагрудак|Наваградку]], [[Слуцк]]у, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16–18 ст. былі кнігазборы [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Сапегі|Сапег]], [[Храптовічы|Храптовічаў]] і інш.).
 
У 19 – пачатку 20 ст. узрасла колькасць свецкіх бібліятэк, з’явіліся гарадскія публічныя бібліятэкі (у [[Вільня|Вільні]], Гродна, Мінску, [[Віцебск]]у, [[Магілёў|Магілёве]] і інш.). У 1913 на тэрыторыі Беларусі існавала 851 публічная бібліятэкі з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў. Пасля 1917 г. назіралася імклівае пашырэнне сеткі хат-чытальняў. З мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і заснавана навуковая бібліятэкі пры БДУ, а ў 1922 – аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] амаль усе бібліятэкі былі разбураны і разрабаваны, але да 1950 г. іх колькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. У 1950–80 адбывалася далейшае ўпарадкаванне сеткі бібліятэкі і ўдасканаленне іх дзейнасці. У 1990 г. у Беларусі налічвалася 6239 публічных бібліятэк (1248 гарадскіх і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн экз. (45,9 – у гарадскіх, 47,4 – у сельскіх бібліятэках).