Суніцы: Розніца паміж версіямі

род раслін
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксанамія | назва = Суніцы | выява = Fragaria_vesca_002.JPG | апісанне выявы = Су...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:50, 4 студзеня 2012

Сун · цы (Fragaria) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Суніцы
Суніцы лясныя
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Ружакветныя
Сямейства: Ружавыя
Род: Суніцы
Навуковая назва
Fragaria L.
ITIS  24624
NCBI  3746

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беяарусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы, трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце трайчастае, доўгачаранковае, у прыкаранёвай разетцы. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах. Кветкі двухполыя, радзей аднаполыя, белыя, у суквецці шчыток. Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Харчовыя і лекавыя расліны. Культывуюцца суніцы ананасныя, або садовыя, віргінскія, клубніцы, а таксама іх гібрыды і сарты.

Літаратура

  • Скуратоеіч А. Суніцы // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

Шаблон:Link FA