Нільс Улаф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Nils Olav wide.jpg|thumb|Нільс Улаф]]
Сэр '''Нільс Улаф''' ({{lang-no|Nils Olav}}) — [[каралеўскі пінгвін]], які жыве ў заапарку [[Эдынбург]]а, [[Шатландыя]]. Нільс з'яўляецца талісманам [[Каралеўская гвардыя Нарвегіі|нарвежскай каралеўскай гвардыі]], носіць званне палкоўнік (Colonel-in-Chief), у 2008 годзе пасвечаны ў рыцары.<ref>{{cite web|title=Military penguin becomes a 'Sir'|publisher=BBC News Website|url=http://news.bbc.co.uk/1/hi/scotland/edinburgh_and_east/7562773.stm|accessdate=2010-03-01}}</ref>
 
== Ваенная кар'ера ==
[[Выява:Nils Olav Statue May 1 2007.jpg|left|thumb|Бронзавая статуя Нільса Улафа]]
У [[1961]] годзе [[Каралеўская гвардыя Нарвегіі|нарвежская каралеўская гвардыя]] наведала Эдынбургскі парад ваенных аркестраў, дзе ўдзельнічала ў паказальных выступах.<ref>[http://www.edinburgh-tattoo.co.uk/programme/program_1961.html Праграма эдынбургскага парада ваенных аркестраў 1961]</ref>. Лейтэнант Нільс Эгеліен (нарв. Nils Egelien) зацікавіўся калоніяй пінгвінаў Эдынбургскага заапарка. Калі гвардзейцы зноў вярнуліся ў Эдынбург ў 1972 годзе пры актыўным садзейнічанні лейтэнанта, адзін з пінгвінаў быў «усыноўлены». Пінгвіна назвалі Нільс Улаф - Нільс ў гонар Нільса Эгеліена і Улаф ў гонар караля Нарвегіі [[Улаф V|Улафа V]].
 
Нільсу Улафу было прысвоена званне visekorporal ("віцэ-капрал", яфрэйтар). У кожны візіт каралеўскай гвардыі на Эдынбургскі парад ваенных аркестраў Нільс Улаф падвышаўся ў званні. У 1982 годзе ён стаў капралам, а ў 1987 годзе - сяржантам. Аднак неўзабаве пасля атрымання гэтага звання Нільс Улаф памёр і яго месца заняў Нільс Улаф II. У 1993 годзе ён быў павышаны ў званні да sergeant major (палкавога сяржанта). 18 жніўня 2005 года ён атрымаў званне палкоўнік (Colonel-in-Chief) і 15 жніўня 2008 года быў пасвечаны ў рыцары. Нільс Улаф стаў першым пінгвінам, якія атрымалі гэтак высокае званне ў нарвежскай арміі. У азнаменаванне пасвячэння Улафа ў рыцары, у Эдынбургскім заапарку была ўсталяваная яго бронзавая статуя ў поўны рост. Аналагічная статуя ўсталяваная ў штаб-кватэры нарвежскай каралеўскай гвардыі (Huseby Leir) у [[Осла]].