Рычард II: Розніца паміж версіямі

кароль Англіі (1377—1399)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рычард II''' (англ.: Richard II, 6 студзеня 1367 - 14 лютага 1400) — англійскі кароль (1377 - 1399), п...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:38, 6 студзеня 2012

Рычард II (англ.: Richard II, 6 студзеня 1367 - 14 лютага 1400) — англійскі кароль (1377 - 1399), прадстаўнік дынастыі Плантагенетаў, унук караля Эдуарда III, сын Эдуарда Чорнага прынца.

Рычард нарадзіўся ў Бардо - яго бацька змагаўся ў Францыі на палях Стогадовай вайны. Калі Чорны прынц памёр у 1376, яшчэ пры жыцці Эдуарда III, малалетні Рычард атрымаў тытул Прынца Уэльсскага, а яшчэ годам пазней атрымаў у спадчыну трон ў свайго дзеда.

У 1381 Рычард праявіў талент інтрыган і перагаворшчыка, прывабіўшы ў пастку важака паўстання, Уота Тайлера, што дазволіла каралеўскай партыі пакончыць з паўстаннем.