Бібліятэка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alezz (размовы | уклад)
Alezz (размовы | уклад)
Радок 32:
== Гісторыя ==
 
[[ФайлFile:Celsus-BibliothekLibrary.jpgJPG|thumb|left|Руіны Эфескай бібліятэкі Цэльсія]]
 
Бібліятэкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Спачатку ў іх збіралі [[гліняная табліца|гліняныя]] ды [[каменная табліца|каменныя табліцы]] ([[Асірыя]], [[Вавілон]]), потым — [[папірусны скрутак|папірусныя скруткі]] ([[Егіпет]]), [[пергамент]]ныя, а пазней папяровы рукапісныя кнігі. Першыя звесткі пра бібліятэкі адносяцца да [[3 тысячагоддзе да н.э.|3 тысячагоддзя да н.э.]] Бібліятэкі ўжо існавалі ва ўсіх цывілізацыях старажытнасці. У сярэдзіне [[7 стагоддзе да н. э.|7 ст. да н.э.]] пры палацы асірыйскага цара Ашурбаніпала ў Ніневіі меўся вялікі збор гліняных табліц. Бібліятэкі існавалі ў Старажытным Егіпце і [[Кітай|Кітаі]]. У [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] першая буйная бібліятэка з’явілася пры [[Арыстоцель|Арыстоцелі]] ([[4 стагоддзе да н. э.|4 ст. да н.э.]]). Найбольш вядомыя бібліятэкі Антычнасці былі [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйская]] (заснавана [[Пталемей|Пталемеем]], налічвала ў 1 ст. н.э. да 700 тыс. кніг-скруткаў) і бібліятэкі у Пергаме (заснавана ў 3 ст. да н.э., налічвала каля 200 тыс. рукапісных кніг). Вялікія бібліятэкі складаліся візант. імператарамі ў [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]]. Бібліятэкі атрымалі шырокае пашырэнне ў краінах мусульманскага Усходу. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] бібліятэкі існавалі пры буйных храмах і манастырах, а таксама пры дварах знаці.