Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Alezz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Połacak. Полацак (XVIII).jpg|thumb|Будынкі Полацкага езуіцкага калегіума ў 18 ст.]]
 
'''Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі''' — найбуйнейшая [[бібліятэка]] [[Полацк|Полацка]] ў 16-19 стст., якая існавала пры [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]] (да 1812 г. - [[Полацкі езуіцкі калегіум]]), адна з найбольшых бібліятэк даўняй [[Беларусь|Беларусі]].
 
Радок 4 ⟶ 6:
Полацкая езуіцкая бібліятэка хутка павялічвалася з пачатку XVII ст. за кошт набыцця новых кніг і атрымання выданняў у дар ад відных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў свайго часу. Неаднаразова бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума нішчылася падчас ваенных дзеянняў і стыхійных бедстваў.
 
[[File:Gabrijel Gruber.jpg|thumb|Генерал ордэна езуітаў [[Габрыэль Грубер]], пры якім бібліятэка найбольш актыўна развівалася]]
Кардынальна новымі былі ўмовы фарміравання бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума пасля 1772 г., калі пасля першага падзелу [[рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] усходняя частка Беларусі была далучана да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і Полацк. Праз год пасля гэтай падзеі, гэта значыць у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы рымскага. Аднак [[Кацярына II]] дадзенае рашэнне не падтрымала і на тэрыторыі імперыі езуіты працягнулі сваю дзейнасць. Полацк фактычна стаў іх сталіцай. Пераезд у Полацк вялікай колькасці высокаадукаваных прадстаўнікоў ордэна з Францыі, Італіі, Галандыі і іншых краін суправаджаўся перамяшчэннем сюды іх кніжных збораў. У 1787 г. у інвентары кніг бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума былі пазначаны кнігі 5576 аўтараў, пад імёнамі асобных з іх значылася да 50 выданняў. У 1806 г. колькасць кніг у бібліятэцы ўзрасла да 20 тысяч, у 1815 г. – да 35 тысяч. Ёсць звесткі, што напярэдадні закрыцця акадэміі яе калекцыя налічвала да 60 тысяч тамоў.
 
Радок 11 ⟶ 14:
На завяршальным этапе існавання (напярэдадні выгнання езуітаў з Полацка ў 1820 г.) бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума складалася з Галоўнай бібліятэкі (кнігі на еўрапейскіх і ўсходніх мовах – каля 30 тыс. тамоў), Польскай бібліятэкі (выдзелена з Галоўнай у 1817 г., налічвала больш 10 тысяч тамоў), Студэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі клерыкаў, бібліятэкі акадэмічнай канцылярыі, бібліятэкі крамы, бібліятэкі друкарні, бібліятэкі музычнай бурсы (548 нот розных твораў) і бібліятэкі касцёла, меўся таксама шэраг падручных бібліятэк у вучэбных памяшканнях і на руках у выкладчыкаў. Паводле правіл забаранялася блытаць кнігі паміж гэтымі бібліятэкамі.
 
[[File:Catholic Church of St. Stephen in Polacak, N. Orda.jpg|thumb|Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]]]]
Вялікую частку збору складалі заходнееўрапейскія выданні па філасофіі, тэалогіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, царкоўнай і свецкай гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, ваенным, медыцынскім, матэматычным, тэхнічным, натуральным і іншым дысцыплінам, энцыклапедычныя, даведачныя, літаратурныя (асабліва працы класікаў) і мастацкія выданні, багатая перыёдыка. Для патрэб школьнага тэатра пры калегіуме збіраліся выданні твораў еўрапейскіх драматургаў. Асноўным спосабам папаўнення фондаў бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума з’яўлялася набыццё новай літаратуры, атрыманне абавязковага асобніка з езуіцкіх друкарань Беларусі, перадача выданняў у дар (як свецкімі асобамі, так і прадстаўнікамі ордэна). [[Полацкая езуіцкая друкарня]], што дзейнічала ў 1787–1820 гг., выпускала шмат навучальных і навуковых выданняў, якія ў абавязковым парадку паступалі ў фонды бібліятэкі калегіума. У бібліятэцы полацкіх езуітаў захоўваліся таксама выданні каталіцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх друкарань Беларусі. Да таго ж у бібліятэцы захоўвалася вялікая колькасць рукапісных кніг.