Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alezz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Alezz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
На завяршальным этапе існавання (напярэдадні выгнання езуітаў з Полацка ў 1820 г.) бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума складалася з Галоўнай бібліятэкі (кнігі на еўрапейскіх і ўсходніх мовах – каля 30 тыс. тамоў), Польскай бібліятэкі (выдзелена з Галоўнай у 1817 г., налічвала больш 10 тысяч тамоў), Студэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі клерыкаў, бібліятэкі акадэмічнай канцылярыі, бібліятэкі крамы, бібліятэкі друкарні, бібліятэкі музычнай бурсы (548 нот розных твораў) і бібліятэкі касцёла, меўся таксама шэраг падручных бібліятэк у вучэбных памяшканнях і на руках у выкладчыкаў. Паводле правіл забаранялася блытаць кнігі паміж гэтымі бібліятэкамі.
 
[[File:Catholic Church of St. Stephen in Polacak, N. Orda.jpg|thumb|Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]]]]
Вялікую частку збору складалі заходнееўрапейскія выданні па філасофіі, тэалогіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, царкоўнай і свецкай гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, ваенным, медыцынскім, матэматычным, тэхнічным, натуральным і іншым дысцыплінам, энцыклапедычныя, даведачныя, літаратурныя (асабліва працы класікаў) і мастацкія выданні, багатая перыёдыка. Для патрэб школьнага тэатра пры калегіуме збіраліся выданні твораў еўрапейскіх драматургаў. Асноўным спосабам папаўнення фондаў бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума з’яўлялася набыццё новай літаратуры, атрыманне абавязковага асобніка з езуіцкіх друкарань Беларусі, перадача выданняў у дар (як свецкімі асобамі, так і прадстаўнікамі ордэна). [[Полацкая езуіцкая друкарня]], што дзейнічала ў 1787–1820 гг., выпускала шмат навучальных і навуковых выданняў, якія ў абавязковым парадку паступалі ў фонды бібліятэкі калегіума. У бібліятэцы полацкіх езуітаў захоўваліся таксама выданні каталіцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх друкарань Беларусі. Да таго ж у бібліятэцы захоўвалася вялікая колькасць рукапісных кніг.
 
Радок 37 ⟶ 36:
== Лёс збораў ==
 
[[File:Catholic Church of St. Stephen in Polacak, N. Orda.jpg|thumb|Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]]]]
Пасля рашэння аб прымусовым закрыцці акадэміі ў [[1820]] г. яе бібліятэка была часткова разрабаваная: “Наступіла сапраўднае рабаванне. На працягу некалькіх дзён бібліятэку без літасці расцягнулі. Рэдкія і дарагія кнігі прадаваліся за некалькі грошаў. Нават паліцыя дапамагала гэтаму раскраданню. Рабаванне было спынена камісіяй, прызначанай для прыняцця касцёла, бібліятэкі, рухомай і нерухомай маёмасці”. Праз месяц пасля выдання царскага дэкрэту аб выгнанні езуітаў зборы Галоўнай бібліятэкі скарацілася да 13490 тамоў, Польскай – да 2434 (або 2436), Студэнцкай – да 3708, а ўсіх бібліятэк разам – да 23563 кніг, што азначае скарачэнне больш як у два разы. Рэшткі акадэмічнай бібліятэкі ў [[1822]] г. былі перададзены полацкім піярам, якія ў [[1822]]–[[1830]] гг. у будынках колішняй акадэміі ўтрымлівалі сваю вышэйшую вучэльню. Аднак у хуткім часе і гэта вучэльня была зачынена, бо не адпавядала духу рэформ, якія праводзіліся [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаем I]] па распаўсюджванні праваслаўя і нейтралізацыі заходняга ўплыву ў [[Беларусь|Беларусі]].