Белы бусел: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: vi:Ciconia ciconia |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя, ілюстрацыя |
||
Радок 50:
}}
'''Бусел белы''' ({{lang-la|Ciconia ciconia}}) — буйная балотная [[птушка]] з сямейства [[Бусліныя|бусліных]].
== Агульная характарыстыка ==
Самы вядомы прадстаўнік буслоў. Белая птушка з чорнымі канцамі крылаў, доўгай шыяй, доўгай тонкай чырвонай дзюбаю і доўгімі чырванаваты нагамі. Белае пер'е галавы, шыі і цела кантрастуе з чорнымі пер'ямі крылаў, якія ў сонечным святле адсвечваюць зялёным і пурпуровым. Невялікі кавалак голай скуры чорнага колеру на галаве знаходзіцца вакол карычневага вока. Калі крылы ў бусла складзеныя, ствараецца ўражанне, што ўся задняя частка цела бусла чорная. Адсюль яго ўкраінская назва — '''черногуз'''. Па афарбоўцы самкі не адрозніваюцца ад самцоў, але крыху меншыя па памеры. Рост белага бусла складае 100—125 см, размах крылаў 155—200 см. Маса дарослай птушкі дасягае 4 кг.
[[File:Aist-1.JPG|thumb|left|Птушаняты белага бусла ў гняздзе]]
Птушаняты маюць дзюбу шэрага колеру і тусклыя чырвоныя ногі. Яны таксама маюць апярэнне з шараватым адценнем — у адрозненне ад сваіх снежна-белых бацькоў. Працягласць жыцця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў.
Вельмі лёгка адрозніць і голас буслоў — своеасаблівае гучнае клацанне дзюбай, падобнае на стук двух драўляных палак.
Лягчэй за ўсё можна ўбачыць бусла на яго [[Гняздо|гняздзе]], але не цяжка заўважыць гэтых птушак, калі яны палююць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках на грызуноў, земляных чарвякоў, лічынак насякомых, яшчарак і амфібій. Гнёзды белых буслоў маюць вялікія памеры і звычайна збудаваны на высокіх апорах, якія дазваляюць не толькі добры падлёт да гнязда, але агляд наваколля. У [[Еўропа|Еўропе]] буслы з'яўляюцца ўжо з сакавіку, а адлятаюць на зімоўку да канца жніўня.
Еўрапейскія белыя буслы будуюць свае гнёзды на пабудовах чалавека з Сярэднявечча. Гнёзды можна знайсці на дахах дамоў і гаспадарчых пабудоў, трубах комінаў, воданапорных вежах,
== Белы бусел у беларускай культуры ==
[[File:XN Ciconia ciconia 86.jpg|thumb|Бусел у палёце.|left|alt=White bird with black flight feathers, long legs and a long neck soars against a hazy blue sky.]]
Белы бусел з'яўляецца сімвалам Беларусі. Маючы яго на ўвазе [[Беларусь]] клічуць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла.
Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда — буслянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння — белы з дадаткам чырвонага і чорнага — бусел жывы носбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.
|