Ванкувер (востраў): Розніца паміж версіямі

востраў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Ванкувэр (востраў)
(Няма розніцы)

Версія ад 13:07, 6 студзеня 2012

Ванкувер (англ.: Vancouver Island) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (па-англійску: Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (па-англійску: Strait of Georgia) на ўсходзе.

Прыгажосць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагах у 1778 годзе.

У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам з'яўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтву гарадоў адносяцца Нанайма (па-англійску: Nanaimo), Данкан (па-англійску: Duncan), Порт-Альберні (па-англійску: Port Alberni), Кортні (па-англійску: Courtenay), Кэмпбэл-Рывер (па-англійску: Campbell River), а ў паўночнай частцы Вострава — Порт-Гардзі (па-англійску: Port Hardy) і Порт МакНіл (па-англійску: Port McNeill)

Вонкавыя спасылкі