Уолтэр Брунінг: Розніца паміж версіямі

доўгажыхар з ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уолтэр Брунінг''' (англ.: Walter Breuning, 21 верасня 1896, Мелроз, штат Мінесота, ЗША - [[14 кра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:30, 6 студзеня 2012

Уолтэр Брунінг (англ.: Walter Breuning, 21 верасня 1896, Мелроз, штат Мінесота, ЗША - 14 красавіка 2011, Грэйт-Фолс, штат Мантана, ЗША) — доўгажыхар з ЗША. На момант яго смерці ва ўзросце 114 гадоў і 205 дзён ён быў найстарэйшым з мужчын, трэцім найстарэйшым жывых людзей увогуле. 27 снежня 2008 года, пасля смерці Джорджа Фрэнсіса, стаў найстарэйшым мужчынам у ЗША. Пасля смерці ветэрана Першай сусветнай вайны Генры Элінгема 18 ліпеня 2009 г., быў прызнаны найстарэйшым з жывых на той момант мужчын. Таксама, у свой 110-ы дзень нараджэння, ён быў прызнаны найстарэйшым з былых чыгуначнікаў у ЗША. Акрамя таго, Уолтэр Брунінг быў апошнім з мужчын, якія нарадзіліся ў 1896 годзе.