Міхась Тычына: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др + interwiki
Радок 1:
 
''Міхась Аляксандравіч Тычына'' (нар. 10.02.1943 г., пас. Ленінскі Алданскага раёна, [[Якуція]]) – беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і ссыльнага селяніна. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы [[НАН Беларусі]], загадчыкам аддзела тэорыі літаратуры. З 1994 выкладае літаратуру ў [[Беларускі гуманітарны ліцэй|Беларускім гуманітарным ліцэі]]. Доктар філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра з 1989. Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]] з 1976. Друкавацца пачаў у 1963 з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс [[«Маладосць»]]). Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў [[Алесь Адамовіч|Алеся Адамовіча]]. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.
 
== Выбраная бібліяграфія ==
 
= Выбраная бібліяграфія =
 
* Дажынкі. Аповесць і апавяданні. Мн., 1979
* Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. (З В. Жураўлёвым). Мн., 1982
Радок 20 ⟶ 17:
* Міждысцыплінарныя даследаваньні актуальных праблем тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2011
* Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць: [зборнік літаратурна-дакумэнтальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. Мн., 2011
 
[[be-x-old:Міхась Тычына]]