Розніца паміж версіямі "Уолт Уітмен"

33 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
афармленне
др (афармленне)
[[Image:Walt Whitman by Mathew Brady.jpg|thumb|Уолт Уітмен]]
'''Уолт У{{*|І}}ТМЕНУІ́ТМЕН''' ({{lang-en|Walt Whitman}}; [[31.5]].[[1819]], Уэст-Хілс, [[штат Нью-Ёрк]], [[ЗША]]  — [[26.3]].[[1892]])  — амерыканскі паэт.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
 
== Творчасць ==
Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам [[Дж. Байран]]а, [[П. Шэлі]], [[Г. Гейнэ]], што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны  — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны 1861-65]] стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
 
== Беларускія пераклады ==
* [http://www.knihi.com/Uolt_Uitmien/Liscie_travy.html Лісце травы]: Вершы / Пер.з англ. Я. Сіпакова. - — Мн.: Мастац.літ., 1978.]
* Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. - — Мн.: Мас.літ., 1994. - — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
 
На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі [[Ю. Гаўрук]], [[Я. Семяжон]], [[Я. Сіпакоў]], [[К. Цвірка]].
 
== Літаратура ==
* Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць. 1969. №  5.
 
{{DEFAULTSORT:Уітмен Уолт}}