Воцат: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Воцат''' (ад стар.-грэч. Ὄξος) — прадукт са значным утрыманнем [[воцатная кіслата|воцатнай...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:37, 9 студзеня 2012

Воцат (ад стар.-грэч. Ὄξος) — прадукт са значным утрыманнем воцатнай кіслаты, традыцыйна атрымліваецца ў выніку мікрабіялагічнага сінтэзу з дапамогай воцатнакіслых бактэрый з харчовай спіртаўтрымальнай сыравіны. Спецыя, вядомая з глыбокай старажытнасці. Бескаляровая або слаба афарбаваная празрыстая вадкасць з рэзка-кіслым смакам і спецыфічным водарам. Воцат дзеліцца на натуральны і сінтэтычны.