Ян Дамінікавіч Пац: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жыццяпіс: clean up, replaced: е у → е ў, і у → і ў using AWB (7893)
Радок 64:
У [[1582]] атрымаў прывілей на вёску Дымнікі ў [[камянец]]кай дзяржаве. У [[1584]] атрымаў падобныя прывілеі на сёла Ківіле і Кліколе на [[Жмудзь|Жмудзі]], якія яму саступіў [[кашталяны смаленскія|смаленскі кашталян]] ягоный стрый [[Мікалай Мікалаевіч Пац|Мікалай Пац]]. У [[1585]] прызначаны каралем камісарам дзеля размежавання каралеўскіх земляў з маёнткамі, належачымі [[Пацы|Пацам]]. На сойме [[1587]] прапанаваў выбраць на трон [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] цара [[Фёдар I, цар і вялікі князь усяе Русі|Фёдара Іванавіча]]. У [[1588]] кароль дазволіў яму выкупіць [[камянец]]кае староства ў нашчадкаў [[ваяводы берасцейскія|берасцейскага ваяводы]] [[Гаўрыла Гарнастай|Гаўрылы Гарнастая]]. У тым жа годзе прадаў князю [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаю Радзівілу Сіротку]] мястэчка Кунаса недалёка ад [[Нясвіж]]а за 12000 коп грошаў. У [[1592]] абраны маршалкам інквізыцыйнага сойму. У [[1594]] быў мадэратарам дыспута езуіта ксяндза Сміглецкага з арыянамі. У [[1595]] канцлер [[Леў Сапега]] са згоды караля саступіў яму даўгяліцкую дзяржаву.
На Варшаўскім сойме [[1596]] прызначаны камісарам дзеля размежавання [[Падляшскае ваяводства|падляшскага]], [[Берасцейскае ваяводства|берасцейскага]] ваяводстваў і [[гарадзенскі павет|гарадзенскага павета]]. Кальвініст, з 1600 каталік.
Купіў мястэчка [[Чартарыйск]] на [[Валынь|Валыні]] ў князя [[Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі|Юрыя Міхайлавіча Чартарыйскага]], які абумовіў сябе права на пражыванне уў замку [[Чартарыйск]]ім на працягу сямі год. Але Ян Пац быў з гэтым нязгодзен і сам там пасяліўся. У адказ [[5 снежня]] [[1602]] князь [[Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі|Юрый Чартарыйскі]] са сваімі людзьмі і сябрамі Бенядзіктам Гулевічам і брацлаўскім кашталянам [[Мікалай Сямашка|Мікалаем Сямашкам]] напалі на [[Чартарыйск]] і пабілі людзей Паца, а яго самога паранілі. Пац паклікаў грабежнікаў на каралеўскі суд, але праз нейкі час абодвы бакі дасягнулі уў [[1603]] замірэння з дапамогай [[ваяводы віленскія|ваяводы віленскага]] князя [[Крыштаф Мікалай Радзівіл «Пярун» |Крыштафа Радзівіла]] і [[ваяводы валынскія|ваяводы валынскага]] князя [[Аляксандр Астрожскі|Аляксандра Астрожскага]]. [[Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі|Юрый Чартарыйскі]] адмовіўся ад вольнага пражывання ў замку [[Чартарыйск]]ім і прадаў яго за 400000 злотых, а Пац у сваю чаргу запісаў Чартарыйскаму замак і мястэчка {{Артыкул у іншым раздзеле|Murawica| Муравіца|pl}} ў [[Валынскае ваяводства|Валынскім ваяводстве]].
 
Першы шлюб з Крысцінай Нарушэвіч, дачкой [[кашталяны смаленскія|смаленскага кашталяна]] і віленскага цівуна [[Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч|Станіслава]] і Камаеўскай, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Соф'яй Вішнявецкай ([[1569]] – [[4 лютага]] [[1619]]), дачкой [[ваяводы валынскія|валынскага ваяводы]] [[Андрэй Вішнявецкі|Андрэя]] і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей: