Розніца паміж версіямі "Пратэстанцтва"

63 байты дададзена ,  9 гадоў таму
→‎Абрады: дапаўненне
др (r2.7.1) (робат дадаў: ckb:پڕۆتێستانت)
(→‎Абрады: дапаўненне)
Пісанне абвешчана адзінай крыніцай веравучэння. Біблія была перакладзеная на нацыянальныя мовы, яе вывучэнне і ўжыванне ва ўласным жыцці стала важнай задачай кожнага верніка. Стаўленне да Святога падання неадназначнае - ад непрыняцця, з аднаго боку, да прыняцця і шанавання, але, у любым выпадку, з абмоўкай - Паданне (як, зрэшты, і любыя іншыя веранавучальныя меркаванні, уключна з уласнымі) аўтарытэтна, паколькі яно заснавана на Пісанні, і ў той меры, на колькі яно заснаванае на Пісанні. Менавіта гэтая абмоўка (а не імкненне да спрашчэння і патаннення культу) з'яўляецца ключом да адмовы шэрагу пратэстанцкіх цэркваў і дэнамінацый ад таго або іншага вучэння або практыкі.
 
=== Абрады ===
[[Выява:Evangelical Christian's Church, Torun - Poland No.1.JPG|thumb|180px|Пратэстанская царква ў [[Польшча|Польшчы]]]]
Пратэстанцызм абмежаваў лік [[Сакрамэнты|Сакрамэнтаў]], пакінуўшы толькі [[Хрышчэнне]] і [[Еўхарыстыя|Еўхарыстыю]]. Акрамя таго, пратэстанты не бачаць адмысловага сэнсу ў малітвах за памерлых, у малітвах святым і шматлікіх святах у іх гонар. У той жа час павага да святых бывае прыкладам праведнага жыцця. Глыбокая пашана мошчам, як правіла, не практыкуецца, як неадпавядалае Пісанню. Стаўленне да шанавання выяў неадназначна: ад адрыньвання як ідалапаклонства, да вучэння, што гонар, які даецца выяве, узыходзіць да першаўзору. <br />[[Дом малітвы|Малітвенны дом]] пратэстантаў, як правіла, вольны ад пышнага строя, выяў і статуй; што, зрэшты, не сама мэта, і адбываецца ад пераканання, што ў падобным дэкоры няма неабходнасці. Будынкам царквы можа служыць любы будынак, у тым ліку які бярэцца ў арэнду або набываецца на роўных са свецкімі арганізацыямі ўмовах. Богаслужэнне пратэстантаў засяроджана на пропаведзі, малітве і спевах гімнаў на родных мовах. Некаторыя цэрквы, напрыклад, [[Лютэранства|лютэранская]], шмат увагі надаюць прычасцю, для допуску да якога можа патрабавацца [[канфірмацыя]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Шлях да Хрыста]]
 
{{Царкоўная іерархія}}