Герадот: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
Твор Герадота абапіраўся на старажытнагрэчаскую літаратурную традыцыю лагаграфіі. Гэта — не строгая гістарычная праца, але таленавіты тэкст і крыху скептычны аповед пра пачутае і ўбачанае, гэта своеасаблівая энцыклапэдыя таго часу з гістарычнымі, геаграфічнымі, этнаграфічнымі, прыродазнаўчымі і літаратурнымі звесткамі. З дзевяці кніжак, альбо музаў, на якія зараз падзяляецца яго твор, амаль цэлая другая палова — гэта паслядоўны гістарычны расповед пра грэка-пэрсідскія войны, што заканчваецца на вестцы пра ўзяцце Сесту ў [[479 да н.э.|479 г. да н. э.]]
 
Першая палова змяшчае расповеды пра ўзвышэнні Персідскага царства, [[Вавілон]]ію, [[Асірыя|Асірыю]], [[Егіпет]], [[СкітыяСкіфы |Скітыю]], [[Лівія|Лівіі]] і інш. Нягледзячы на рознамасцевасць звестак, творы Герадота уяўляюць сабой спробу аб’яднаць рознародны матэрыял агульнымі рэлігійна-этычнымі поглядамі. Адзінства выкладу дасягаецца ў пэўнай меры і тым, што ад пачатку да канца Герадота спрабуе прасачыць барацьбу паміж «варварамі» і «[[эліны|элінамі]]», што скончылася вырашальным трыюмфам апошніх, і гэта часам надае працы тэлеалагічны і шавіністычны змест.
 
Нягледзячы на прызнанне аўтарытэту працы Герадота, як годнай даверу першакрыніцы, варта памятаць, што творы Герадота вядомыя толькі па шмат пазнейшых рукапісах, напісаных амаль праз паўтары тысячы гадоў пасля Герадота.