Розніца паміж версіямі "Змеі"

69 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
дапаўненне
др (r2.7.1) (робат дадаў: ba:Йыландар)
(дапаўненне)
3 інфраатрад: чэрвепадобныя, ніжэйшыя і вышэйшыя. 12 сямействаў, найбольш вядомыя [[аспіды]], [[вужовыя]], [[гадзюкавыя]], [[марскія змеі]], [[пітоны]], [[слепазмейкі]] (слепуны), [[удавы]] і інш. Больш за 3 тыс. відаў.
 
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць змей вядуць наземны спосаб жыцця, часцей у густым раслінным покрыве, кронах дрэў, многія ў пустынях, некаторыя ў прэсных вадаёмах і морах. Шырока вядомыя: [[анаконда]], [[каралеўская кобра]], [[грымучнікі сапраўдныя]], [[чорная мамба]], [[эфы]]. На БедарусіБеларусі 3 віды: [[вуж звычайны]], [[гадзюка звычайная]], [[мядзянка]].
 
Даўжыня ад 8 см да 11,5 м (анаконда). Цела вузкае, выцягнутае, укрытае луской і рагавымі шчыткамі. 3меі ліняюць некалькі разоў за год; вонкавы рагавы слой скуры (выпаўзак) скідваецца звычайна цалкам. Вочы без павек, звонку суцэльная празрыстая абалонка, якая аддзяляецца пры ліньцы разам са старым слоем скуры. Язык доўгі, раздвоены, які памылкова прымаюць за джала. Зубы тонкія, вострыя, загнугыя назад. У ядавітых змей зубы на верхняй сківіцы ядавітыя з баразёнкай або каналам дпя сцёку яду.
 
Скуру некаторых змей выкарыстоўваюць у гарбарнай прамысловасці, яд — у медыцыне.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Сапраўдныя пітоны]]
 
== Літаратура ==