Уладзімір Дубоўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 4:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1915 сям'я Дубовак пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава. Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — член літаб'яднанняў «[[Літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]», «[[Літаратурнае аб'яднанне Узвышша|Узвышша]]». Першы рэдактар часопісу «Беларускі піянер». Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісу «Беларуская культура». Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Крамлі па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У лістападзе 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у красавіку 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Маскве. Член [[СП Беларусі]] з 1958. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя».
 
== Творчасць ==
Радок 10:
 
Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігу апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэкспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.
 
== Прызнанне ==
Член [[СП Беларусі]] з 1958. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя».
 
== Бібліяграфія ==