Новая Уза: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Пасёлак |беларуская назва=Новая Уза |арыгінальная назва=Новая Уза |...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:59, 12 студзеня 2012

Новая Уза — пасёлак у Марозавіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Новая Уза
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
30 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Новая Уза на карце Беларусі ±
Новая Уза (Беларусь)
Новая Уза
Новая Уза (Гомельская вобласць)
Новая Уза

Геаграфія

Размяшчэнне

У 4 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На паўднёвай ускраіне рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 131 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама