Залацістыя водарасці: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.1) (робат дадаў: da:Gulalge)
Няма тлумачэння праўкі
Каля 120 родаў. Больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах; характэрны для кіслых вод сфагнавых балот; жывуць у морах і салёных азёрах, зрэдку ў глебе. [[Планктон]]ныя, эпіфітныя, [[бентас]]ныя арганізмы. З'яўляюцца важным звяном трафічнага цыкла вадаёмаў (першасныя прадуцэнты арганічных рэчываў). На Беларусі 21 род, каля 50 відаў, напр., гіялобрыян, дынобрыян, кефірыян, маламонас, сінура, стэнакалікс, ураглена, урагленопсіс, хрызідаліс, тылахрызіс і інш.
 
Аднаклетачныя, каланіяльныя, радзей шматклетачныя арганізмы рознай формы. Рухомыя, плаваюць свабодна або прымацоўваюцца. Колер залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты з-за хларафілу, жоўтых пігментаў (караціноідаў, фукаксанціну). Кветкі рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некаторыя ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі, шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр). Маюць 1-2 (3-4) жгуцікі, скарачальныя вакуолі і вочка. Хларапластаў 1-2, пасценныя, карытападобныя. Запасныя рэчывы — хрызаламінарын і алей. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі), палавое (іза-, гола-, аўтагамія). Большасць відаў [[аўтатрофы]], ёсць гетэратрофы. Пры неспрыяльных умовах утвараюць крамяністыя цысты
 
[[Катэгорыя:Водарасці]]
Ананімны ўдзельнік