Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Казімір (Казімер) СВАЯК''', сапр.: '''Канстанцін СТАПОВІЧ (СТЭПОВІЧ)''' ({{ДН|24|2|1890|12|2}}, [[вёска Барані|в. Барані]] Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Астравецкі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобл.]] — {{ДС|6|5|1926}}, [[Вільня]]) — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт.
 
==Біяграфія==
===Раннія гады===
Нарадзіўся ў сям'і селяніна-паў[[валока|валочніка]] Мацея Стаповіча, у сям'і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін<ref>Нар. 1894, Барані. (польск.: ''Albin Stapowicz''). Брат К. Сваяка. Беларускі грамадска-палітычны і хадэцкі дзеяч, кіраваў віленскай суполкай хадэкаў, уваходзіў у адміністрацыйна-кіраўнічыя органы партыі. У 1928—1930 г. пасол польскага сойму, член Беларускага пасольскага клуба. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Пам. 1934.</ref> і Бернард<ref>Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага універсітэту. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводзкай ўправы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пакінуў успаміны, у т.л. пра свайго брата Казіміра Сваяка. Пам. 9.8.1982.</ref> Стаповічы) і яна месціліся ў невялікай хатцы пакуль мясцовы пан Сволькен, у якога Мацей служыў лесніком, не выдзеліў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) — «на два канцы» — дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін «канец» перавезены).
 
Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906—1907 жыў у Вільні дзе даведаўся пра «[[Наша ніва (1906)|Нашу ніву]]». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у [[Камайскі касцёл]]. Неўзабаве, к вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
===Пасля высвячэння на святара===
 
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года.
Радок 22 ⟶ 26:
Восенню 1922 стан здароўя К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.''</ref>, зборнік аб'яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з'явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
==Смерць==
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры смерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 мая, 7 мая цела перавезлі ў касцёл святога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадства. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.
 
Радок 28 ⟶ 33:
Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, [[1924]]), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, [[1926]]). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, [[1920]], [[1924]]), «Купальле» (Вільня, [[1930]]). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Дзея маей мысьлі, сэрца і волі: (з Аўтабіяграфіяй). 4-е выд., — Мн.: 1992.''</ref>.
 
==Пасля==
У 1990 [[А. Мальдзіс]] падчас візіту ў Ватыкан пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Канстанціна Стаповіча да ліку блаславёных.