Прысеншчына: Розніца паміж версіямі

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Пасёлак |беларуская назва=Прысеншчына |арыгінальная назва=Прысенш...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:33, 14 студзеня 2012

Присенщино (бел.: Прысеншчына) — пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Прысеншчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1990-я)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Прысеншчына на карце Беларусі ±
Прысеншчына (Беларусь)
Прысеншчына
Прысеншчына (Гомельская вобласць)
Прысеншчына

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (16 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым на шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць

  • 1190-я — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1926 год — 17 двароў 110 жыхароў.
  • 1959 год — 96 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (16 сем’яў) пераселены.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама