Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён): Розніца паміж версіямі

аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Вёска |беларуская назва=Пянчын |арыгінальная назва=Пянчын |паднача...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:46, 14 студзеня 2012

Пянчын — вёска ў Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пянчын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
222
Насельніцтва
619 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247373
Аўтамабільны код
3
Пянчын на карце Беларусі ±
Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён)
Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 4 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На ўсходзе і поўначы рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні П. П. Солтана. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе ў вёсцы адбыліся хваляванні ў сувязі з прыгнятаннямі з боку памешчыка. Выступы сялян душыліся ваеннай сілай. Гаспадар аднайменнага фальварка меў у 1862 годзе 1691 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы (адкрыта ў 1894 годзе), хлебазапасны магазін, 3 вятракі, кузня, карчма; побач фальварак.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне і пачатковая школа. З 8 снежня 1926 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пянчынскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці Ў 1930 году арганізаваны калгас «Рухавік», працавалі цагельня (з 1931 года), кузня, маслазавод, 3 вятракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 109 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1962 году каля школы ўсталяваны скульптура салдата і сцяна з імёнамі загінуўшых.

У 1959 годзе цэнтр эксперыментальнай базы «Пянчын» Гомельскай абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. Камбінат бытавога абслугоўвання, механічная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі, сталовая, магазін.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 222 гаспадаркі, 619 жыхароў.

Дынаміка

  • 1848 год — 55 двароў.
  • 1883 год — 110 двароў, 459 жыхароў.
  • 1897 год — 133 двары, 1000 жыхароў; у фальварку 4 двары, 16 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1959 год — 548 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 222 гаспадаркі, 619 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама