Рагінь: Розніца паміж версіямі

аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Вёска |беларуская назва=Рагінь |арыгінальная назва=Рагінь |паднача...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:58, 14 студзеня 2012

Рагінь — вёска, цэнтр Рагінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Рагінь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Рагінскія Куракі, Рагінская Сабалеўка, Рагінскае Зарэчча
Колькасць двароў
330
Насельніцтва
782 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Рагінь на карце Беларусі ±
Рагінь (Беларусь)
Рагінь
Рагінь (Гомельская вобласць)
Рагінь

Геаграфія

Размяшчэнне

У 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 68 км ад Гомелю.

Гідраграфія

Рака Чачора (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з усходу кароткая вуліца з завулкам і з поўдня — дзве выгнутыя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе валоданне Дзярналовічаў. У 1845 годзе памешчык С. В. Дзярналовіч меў 5012 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. У 1848 году валоданне памешчыцы Е. Быкоўскай. У 1863 годзе пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў народным вучылішчы (у 1889 годзе 45 вучняў). Працавала сукнавальня. У 1886 годзе Свята-Мікалаеўская царква, школа, майстэрня па апрацоўцы скур, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета. З 1895 гады працаваў вінакурня. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: у селі — царква (драўляная), народнае вучылішча (У 1907 годзе 66 вучняў), хлебазапасны магазін (з 1884 года), магазін, карчма, у фальварку — вінакурня, вадзяны млын. З 1911 года пры школе працавала бібліятэка.

У снежні 1917 гады ў сяло ўварваліся каля 200 улан польскага корпуса Довбар-Мусніцкага. Для барацьбы супраць інтэрвентаў быў створаны мясцовы баявы атрад (начальнік К. Р. Новікаў). Напачатку 1920-х гадоў у фальварку арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», а пазней — саўгас «Рагінь».

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Рагінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Гомельскай акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас "Улада Саветаў ", меліся вінакурня, торфаразработочная арцель, нафтавы млын, 2 гамарні, сталярная майстэрня, масласыраварня, урачэбны ўчастак, хата-чытальня. У 1938-58 гадах працавала МТС. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэхніка МТС і абсталяванне спіртзавода былі эвакуяваны ў савецкі тыл. У лістападзе 1943 года ў баях за вызваленне вёскі загінулі 301 савецкі салдат і 3 партызана (пахаваны ў брацкай магіле каля школы). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 332 земляка. У памяць пра загінуўшых у 1962 году ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная группа. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Рагінь». Працуюць спіртзавод, вінзавод, лесапільня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіна. Ёсць парк.

У склад Рагінскага сельсавета ўваходзіў да 1929 года ў наш час не існае пасёлак Культурны.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхара.

Дынаміка

  • 1816 год — 28 двароў, 116 жыхароў.
  • 1848 год — 45 двароў.
  • 1886 год — 79 двароў, 583 жыхара.
  • 1897 год — 134 двары, 932 жыхара; у фальварку — 12 двароў, 60 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 185 двароў.
  • 1959 год — 1484 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхара.

Вядомыя выхадцы

  • І. І. Дзяржынскі — Герой Сацыялістычнай Працы.
  • В. А. Жукаў — Герой Сацыялістычнай Працы.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама