Радзеева (вёска): Розніца паміж версіямі

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Вёска |беларуская назва=Радзеева |арыгінальная назва=Радзеева |пад...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:18, 14 студзеня 2012

Радзеева — вёска і чыгуначны раз’езд (на лініі Жлобін — Гомель) у Уваравіцкім пассавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Радзеева
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
162
Насельніцтва
381 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247369
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205857036
Радзеева на карце Беларусі ±
Радзеева (вёска) (Беларусь)
Радзеева (вёска)
Радзеева (вёска) (Гомельская вобласць)
Радзеева (вёска)

Геаграфія

Размяшчэнне

У 16 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 30 км ад Гомелю.

Гідраграфія

Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з двух падзеленых меліярацыйным каналам вуліц — заходняя арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, усходняя — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Менскай губерні. У 1862 годзе памешчык меў тут 800 дзесяцін зямлі. Пасля здачы ў эксплуатацыю чыгункі Бабруйск — Гомель у лістападзе 1873 года пачаў дзейнічаць чыгуначны раз’езд. У 1883 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 2 вятракі, кузня, карчма. У вясковай школе ў 1905 годзе навучаліся 77 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. У 1909 годзе ў вёсцы 2086 дзесяцін, у маёнтак 170 дзесяцін зямлі. У 1926 годзе меліся паштовае аддзяленне і пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Радзееўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса, працавалі кузня, 3 вятракі, сталярная майстэрня, конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад акупантаў 27 лістапада 1943 года, 69 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы). Аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 162 гаспадаркі, 381 жыхар.

Дынаміка

  • 1883 год — 75 двароў, 398 жыхароў.
  • 1897 год — 135 двароў 1002 жыхара; фальварак — 3 двары, 18 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 165 двароў.
  • 1959 год — 691 жыхар, на раз’ездзе — 15 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 162 гаспадаркі, 381 жыхар.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама