Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Р. Дж. Колінгвуд]]а "Ідэя гісторыі" (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]].
 
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
 
У беларускай [[Гісторыя|гістарычнай навуцы]] гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўзнікла толькі ў другой палове XX ст. Прычым, працы прадстаўнікоў беларускай савецкай гістарыяграфіі [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]], В. П. Раманоўскага, П. Ц. Петрыкава, [[У. М. Міхнюк]]а былі скіраваныя пераважна на збор фактаў аб развіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі толькі Беларусі. З крахам савецкай ідэалагічнай сістэмы і значнымі зменамі ў стане беларускай навуковай думкі гэтая тэндэнцыя была часткова пераадоленая. У гістарыяграфічных працах сучасных беларускіх гісторыкаў [[В. Ф. Кушнер]]а, [[Г. М. Сагановіч]]а, А. М. Нечухрына і інш. назіраецца імкненне пашырыць праблематыку, усталяваць сувязь з філасофіяй і метадалогіяй гісторыі. Вывучэннем сучаснай сусветнай гістарычнай думкі займаюцца В. М. Шутава, В. І. Менькоўскі, Дз. с. Самахвалаў і інш.