Евангелле: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства 178.124.20.22 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства WikitanvirBot
Радок 1:
{{Хрысціянства}}
{{вызнч|1=Евангелле}} ({{lang-el|εὐαγγέλιονeuaggelion}} - добрая вестка), царкоўна-рэлігійны тэрмін, які ўжываецца да твораў новазапаветнага зводу кананічных кніг [[Біблія|Бібліі]] (першых чатырох кніг [[Новы запавет|Новага запавету]]), у якіх апавядаецца пра зямное жыццё і выкладаюцца дагматы [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] – заснавальніка [[хрысціянства]].
 
Навуцы вядома значная колькасць твораў гэтага тыпу, якія царква падзяляе на дзве групы. Да першай з іх яна адносіць тэксты чатырох апосталаў: [[Евангелле ад Мацвея]], з ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Евангелле ад Марка]], з ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Евангелле ад Лукі]], з ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Евангелле ад Іаана]], з ліку вялікіх апосталаў. Тэксты гэтых евангелляў яна прызнала і ўнесла ў канон кніг Новага запавету Бібліі. Тэксты іншых евангелістаў (назарэяў, іудзеяў, Нікадзіма, Фамы, Якава і інш.) царква адвяргае і лічыць іх [[Апакрыфічныя евангеллі|апакрыфічнымі]], г. зн. ерэтычнымі, якія не маюць права на існаванне ў новазапаветным зводзе Бібліі.
[[File:P52 recto.jpg|thumb|174px|left|<center>II]]
 
Навуковая крытыка, заснаваная на грунтоўным тэксталагічным даследаванні кананічных кніг Евангелляў, паказала, што звесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі [[гістарычная крыніца|крыніцамі]] і магчыма скампанаваныя ў [[2 ст.|2]]-[[3 ст.]] у перыяд узнікнення самой хрысціянскай царквы і афармлення яе веравызнання. Падобныя да евангельскага апісання жыцця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычанні са сказанняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары запавет|Старога запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцця Хрыста, крытыка звярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангелляў — адзначана, што аўтары кананічных евангелляў праявілі дрэннае веданне гісторыі і геаграфіі [[Палесціна|Палесціны]] пачатку [[наша эра|н.э.]] Так, евангелісты сцвярджаюць, што нараджэнне Хрыста адбылося ў часы панавання іудзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у [[4 да н.э.]] Недарэчнымі з'яўляюцца і ўпамінанні евангелістамі [[Назарэт]]а, [[Капернаум]]а і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў [[1 ст.]], калі, паводле сцверджання хрысціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангелляў. Падобныя факты даюць падставу сцвярджаць, што кананічныя евангеллі ствараліся ў розны час і з'яўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў працэсе барацьбы паміж рознымі сектамі і плынямі хрысціянства ў розных месцах.
 
Самым раннім па часе свайго ўзнікнення, відаць, трэба лічыць тэкст Евангелля ад Марка, паколькі ў ім ёсць намёкі на іудзейскае паўстанне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэння можна аднесці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангелля паслужыў крыніцай для евангелляў ад Мацвея і Лукі. Наяўнасць у яго тэксце значнай колькасці лацінізмаў дала падставу хрысціянскаму багаслову [[Клімент Александрыйскі|Кліменту Александрыйскаму]] (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узнікненне ж Евангелля ад Мацвея навуковая літаратура звязвае з [[Сірыя]]й, як і тэкст Евангелля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, чамусьці прывязваецца да [[Эфес]]а. Запісы ж Евангелля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Тэксты кананічных евангелляў не былі перакладамі з арамейскай мовы, бо пісаліся на т. зв. кайнэ грэчаскай мовы эпохі [[элінізм]]у. Самае апошняе па часе свайго напісання Евангелле ад Іаана адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласцівы тром іншым кананізаваным у [[4 ст.]] хрысціянскай царквою евангеллям, яно пазбаўлена шматлікіх цудаў і больш рацыяналізаванае.
 
{{літ|1=|Евангелле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.|{{крыніцы/СкарынаТв|133—134}}|Від=Б}}
 
{{commonscat|Gospels}}