Spice Girls: Розніца паміж версіямі

англійскі жаночы поп-гурт
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Spice Girls''' («Спайс Гёрлз») — англіскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе. == ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:09, 17 студзеня 2012

Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англіскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.

Агульныя звесткі

Удзельніцы гурта: Вікторыя Адамс, Мелані Браўн, Эма Бантан, Мелані Чысхолм і Джэры Холіўэл. Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам Virgin Records і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — Wannabe.

Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомы, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.