Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб'ём не змяніўся, 7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Філіпіны''' - астраўная краіна ў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]], у [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] паміж [[Інданезія]]й і [[Тайвань|Тайванем]].
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Філіпін}}
Філіпіны насялялі плямёны аўстралоіднай расы, у II-м тысячагоддзі да н.э. іх адцяснілі ў горныя раёны паўднёвамангалоідныя народы. У [[1521]] г. Філіпіны наведала іспанская экспедыцыя [[Ф.Магелана]], які загінуў у сутычцы з жыхарамі [[Востраў Мактан|вострава Мактан]]. У [[1565]] г. з прыбыцця флоту [[М.Л.Легаспі]] пачалося іспанскае заваяванне Філіпін. Да канца [[16 стагоддзе|XVI]] ст. іспанцы падпарадкавалі большую частку краіны, акрамя ісламізаванага ў [[14 стагоддзе|XIV]] — [[15 стагоддзе|XV]] стст. насельніцтва, якое захавала напоўдні незалежнасць да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. У хуткім часе большасць філіпінцаў хрысціянізавана. На Філіпінах усталявалася сістэма кіравання на ўзор іспанскіх калоній у Амерыцы. З [[17 стагоддзе|XVII]] ст. іспанцы ізалявалі краіну ад знешняга свету. Выхад з ізаляцыі ў пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. спрыяў уздыму гаспадаркі Філіпін і мясцоваму культурна-асветніцкаму руху (галоўны яго прадстаўнік [[Х.Рысаль]]). У [[1892]] г. заснавана тайная патрыятычная арганізацыя Каціпунан (кіраўнік [[А.Баніфасіо]]), якая ўзначаліла нацыянальнае паўстанне [[1896]] — [[1897]] гг. У час [[Іспана-амерыканская вайна 1898|іспана-амерыканскай вайны 1898 г.]] на Філіпіны высадзіліся войскіЗША, [[12 чэрвеня]] [[1898]] г. абвешчана незалежная Філіпінская Рэспубліка на чале з [[Э.Агінальда]]. У выніку [[Амерыкана-філіпінская вайна 1899 — 1901|амерыкана-філіпінскай вайны 1899 — 1901]] гг. Філіпіны сталі калоніяй [[ЗША]]. У [[1916]] г. утвораны Заканадаўчы сход Філіпін, а паводле закона і Канстытуцыі 1934 г. у [[1935]] г. утвраны аўтаномны ўрад на чале з прэзідэнтам [[М.Л.Кесанам]]. У [[1941]] — [[1942]] гг. Філіпіны акупіравалі японскія войскі. У [[1942]] — [[1944]] гг. на [[Востраў Лусон|востраве Лусон]] узброеную барацьбу супраць акупацыйных войскаў вяла партызанская армія Хукбалахап. У канцы [[1944]] — пачатку [[1945]] гг. тут адбыліся жорсткія баі паміж амерыканскімі і японскімі войскамі. [[4 ліпеня]] [[1946]] г. абвешчана незалежнасць Філіпін. У [[1965]] г. прэзідэнтам краіны абраны [[Ф.Маркас]], які ў [[1972]] г. увёў надзвычайнае становішча (да [[1981]] г.) і замацаваў свае вялікія паўнамоцтвы. Дыктатура прэзідэнта і карупцыя сярод яго паплечнікаў прывялі да народных выступленняў у лютым [[1986]] г., рэжым Маркаса быў скінуты. Урад прэзідэнта [[К.Акіна]] правёў дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Але ён і ўрад прэзідэнта [[М.Рамаса]] ([[1992]] — [[1998]]) не здолелі рэфармаваць эканоміку Філіпін. Нягледзячы на мірнае пагадненне 1996 г. з мусульманскімі арганізацыямі, радыкальныя ісламісцкія групоўкі на поўдні Філіпін працягваюць узброеную барацьбу супраць урада.
 
[[Катэгорыя:Краіны|Фіlіпіны]]